Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разліў Нёмана
Разліў Нёмана
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
20 мая 2019

У Мінску ўрачыста адкрыўся абноўлены Дом кнігі "Светач"

Абноўлены Дом кнігі "Светач" урачыста адкрылі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер, зайшоўшы ў "Светач", можна ўбачыць праз друкаваную кнігу нашу краіну, - адзначыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. - Адкрыццё гэтага магазіна - знакавая падзея ў развіцці айчыннага кнігагандлю. У "Белкнігі" з'явіўся такі праект, які паказвае, як па-сучаснаму будаваць адносіны з чытачом".

Паводле слоў міністра, у "Светачы" цудоўная лагістыка, якая дасць магчымасць наведвальнікам знайсці адказы на ўсе пытанні. У магазіне размясцілася і прэзентацыйная зала, якая будзе працаваць у пастаянна дзеючым рэжыме. "Спадзяёмся, што пісьменнікі нашай краіны будуць актыўней прапагандаваць свае дасягненні", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

На думку старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, "такі магазін дае магчымасць зблізіць чытача і пісьменніка, пазнаёміцца з аўтарам і задаць яму сваё пытанне". Пры гэтым ён падкрэсліў, што друкаваную кнігу ніколі не заменіць электронная.

Плошча магазіна павялічылася да амаль 2 тыс. кв.м, на якіх размешчаны 54 тыс. выданняў, і іх колькасць плануецца павялічыць да 70 тыс. "У нашым доме кнігі з'явілася новае сучаснае абсталяванне, навігацыя і інтэрактыўныя панэлі ў выглядзе гугл-перакладчыка для замежных гасцей сталіцы, два інфакіёскі, якія дапамагаюць знайсці патрэбную кнігу, некалькі панэлей з рэкламнай інфармацыяй, - расказала загадчыца "Светача" Алена Бандарэнка. - Цяпер у нас вельмі добрая акустычная сістэма, новая прэзентацыйная зала, кафэ, дзіцячая зона. У магазіне пануе ўтульная атмасфера, што садзейнічае прыемнаму баўленню часу і знаёмству з кнігай".

У дзень урачыстага адкрыцця ў "Светачы" прайшла прэзентацыя новай кнігі вядомай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай "Бесконечность любви, бесконечность печали…" (другая частка). Напярэдадні міністр інфармацыі аб'явіў падзяку пісьменніцы за плённую працу і выдатныя дасягненні ў літаратурнай дзейнасці. "Гэта кніга - заключная частка рамана-дылогіі "Миг бесконечности". Фактычна гэта сага, 91 аўтарскі аркуш, 3,5 млн знакаў, - расказала Наталля Батракова. - Сёння я прадставіла заключную частку сваёй доўгай гісторыі, якую я пісала 13 з паловай гадоў. Мая кніга будзе цікавая як жаночай, так і мужчынскай аўдыторыі, таму што ў заключнай частцы шмат дынамікі, ёсць і бізнес, і дэтэктыўная лінія, і каханне. Я счаслівая, што гэта гісторыя атрымалася".

Кнігарня "Светач" на праспекце Пераможцаў, 11 пачала работу 5 лістапада 1977 года і практычна адразу стала месцам сустрэч і правядзення вольнага часу мноства кнігалюбаў. Калектыў магазіна падтрымлівае самыя высокія стандарты ў рабоце, дзякуючы чаму стаў вядомым і любімым сярод мінчан і яго гасцей. У "Светачы" можна знайсці лепшую айчынную і замежную кніжную прадукцыю: мастацкую, навукова-публіцыстычную, навучальную.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Інтэрнэт-рэсурсы