Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, 223411 г. Узда, вул. Савецкая, 22.

Тэлефон прыёмнай: (8-01718) 65-5-07

Факс прыёмнай райвыканкама: (8-01718) 65-3-57

Для дзелавой перапіскі e-mail:
info@uzda.gov.by

Для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Аўтавакзал у г. Узда
Аўтавакзал у г. Узда
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 чэрвеня 2019

Аляксандр Залескі з РСУП “Саўгас “Гарадок” Уздзенскага раёна – лепшы араты ў краіне

21 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./. Адным з мерапрыемстваў, якое штогод уваходзіць у праграму Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выстаўкі “Белагра”, з’яўляецца конкурс на лепшага аратага краіны. Вось і сёлета за званне лепшага аратага змагаліся прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны, а таксама прадстаўнікі аграрных навучальных устаноў. Мінскую вобласць прадстаўлялі механізатары ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна і РСУП “саўгас “Гарадок” Уздзенскага раёна.
Праграма конкурсу прадугледжвала тэарэтычны і практычны этапы, апошні, дарэчы, падзяляўся на дзве часткі – фігурнае ваджэнне трактара і непасрэдна само ворыва.
– Паколькі адным з канкурсантаў быў механізатар з нашага раёна, Аляксандр Аляксандравіч Залескі з “Гарадка”, зразумела, што наша ўвага была скіравана на яго: як выступіць, ці з усімі заданнямі справіцца, з якімі цяжкасцямі сутыкнецца, а мо абыдзецца без іх, – расказвае намеснік начальніка аддзела раслінаводства і механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Рыгор ВОЛКАЎ. – А з другога боку, Аляксандр грунтоўна і адказна рыхтаваўся да ўдзелу ў гэтым конкурсе. Ён адзін з нямногіх, хто на выдатна вытрымаў раённы экзамен па тэхналогіі правядзення палявых работ, у прыватнасці – ворыва, перадпасяўной апрацоўкі глебы.
Станоўчую характарыстыку мае механізатар і па месцы працы.
“Гэта вопытны механізатар, хоць і адносна малады, – так пра Аляксандра Залескага гаворыць дырэктар саўгаса “Гарадок” Яўгеній ГРУША. – Летась, калі ў гаспадаркі раёна, у тым ліку і ў нашу, па рашэнні Мінаблвыканкама з мэтай аказання дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям вобласці па правядзенні палявых работ, выдзяліліся новыя МТЗ-3522 у камплекце з плугам, новы трактар вырашылі аддаць менавіта Аляксандру. І аб сваім рашэнні я не пашкадаваў. Аляксандр прадэманстраваў цудоўную працу, стаўшы лепшым сярод калег раёна па колькасці заараных за месяц гектараў, за што і атрымаў падзячнае пісьмо ад райвыканкама”.
Таму і на конкурс аратых, узважыўшы ўсе “за”, накіравалі менавіта гэтага механізатара.
У час конкурсных заданняў увага суддзяў была скіравана на праверку ведаў правілаў тэхнічнага сэрвісу сельгасмашын, падрыхтоўку агрэгатаў і іх рэгуліроўку, уменне манеўрыраваць на сельсгасмашыне, на якасць ворыва на дэманстрацыйным палетку.
Аляксандр ЗАЛЕСКІ паспяхова справіўся з тэарэтычнымі і практычнымі заданнямі. Аднак мала ведаць тэорыю, неабходна ўмела прымяняць яе на практыцы. Таму такім відовішчным быў апошні этап, які праходзіў на палетках эксперыментальнай базы імя Катоўскага непадалёку ад вёскі Дзешчанка. Усе ўдзельнікі конкурсу працавалі на агрэгатах айчыннай вытворчасці. Аляксандр шчыраваў на сваім МТЗ-3522. Не так лёгка было паказаць вышэйшы пілатаж на невялікім (8 сотак) участку зямлі ў выглядзе трапецыі. Члены журы ўлічвалі ўсе паказчыкі ворыва, пачынаючы ад прамалінейнасці і глыбіні ўзаранага поля да правільнасці выемкі плуга і заканчэння ворыва. Пад увагу браліся і контурнасць атрыманага ўчастка, і роўнасць сценкі раллі.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу стала вядома, што прадстаўнік нашага раёна заняў ганаровае І месца.

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://zorkanews.by/2019/06/13/аляксандр-залескі-лепшы-араты-ў-кра/

Інтэрнэт-рэсурсы