Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
16 февраля 2017

14 выдатнікаў вучобы, актывістаў, дыпламантаў і пераможцаў прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, прызёраў спартыўных спаборніцтваў сталі дэлегатамі раённага злёту перадавікоў

16 лютага, Узда /Уласн. інф./. З году ў год уздзенскія школьнікі дэманструюць трывалыя веды, што і дазваляе ім дабівацца поспехаў на раённым, абласным, рэспубліканскім узроўнях, прымаючы ўдзел у прадметных алімпіядах, навукова-даследчых канферэнцыях, першынствах і чэмпіянатах па розных відах спорту.

Выдатнікам вучобы, актывістам, дыпламантам і пераможцам прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, прызёрам спартыўных спаборніцтваў на прыканцы мінулага года шчырыя словы падзякі адрасаваў начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Казючыц.

 Традыцыйным становіцца ўдзел школьнай эліты на злёце перадавікоў, калі 10-, 12- і 16-гадовыя юнакі і дзяўчаты разам з перадавікамі вытворчасці падымаюцца на галоўную сцэну раёна. Гэтыя хвіліны школьнікі запомняць на ўсё жыццё. А перад імі яшчэ столькі дарог, таму падобныя мерапрыемствы для іх становяцца пуцяводнай зоркай на шляху пакарэння новых гарызонтаў.

 Сёлета дэлегатамі злёту перадавікоў сталі 14 школьнікаў. Малодшая з іх – выхаванка дзіцячай школы мастацтваў, 9-гадовая Марына Пратасевіч.
У лік лепшых яна трапіла, дзякуючы… мастацтву. Дзяўчынцы падабаецца маляваць. Многія яе малюнкі, аформленыя ў рамкі, прыгожа ўпісаліся ў хатні інтэр’ер. Летась Марына стала дыпламантам конкурсу юных мастакоў вобласці “Арт-сесія – 2016”, атрымала дыплом І ступені.

 Падзячнымі пісьмамі адзначаны таксама навучэнец дзіцячай школы мастацтваў Павел Прыёмка (на яго рахунку – дыплом І ступені на абласным конкурсе юных музыкантаў “Сымон-музыка” ў намінацыі “акардэон”), выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Ян Наскоўскі (дыпломы І ступені па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў скачках у вышыню і з шастом) і Ірына Нячай (дыпломы І ступені ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў скачках у вышыню, у спартакіядзе Беларусі сярод ДЮСШ па лёгкай атлетыцы, у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы).

Папоўнілі падзячныя пісьмы райвыканкама і творчыя скарбонкі пераможцаў раённых алімпіяд па вучэбных прадметах гімназістаў Сафіі Плотнікавай (руская мова) і Зоі Ярмольчык (грамадазнаўства), вучняў СШ № 2 імя К. Крапівы Андрэя Сенатаса (грамадазнаўства), Аліны Ліпай (працоўнае навучанне) і Уладзіміра Шымановіча (матэматыка), вучаніцы Нёманскай СШ імя І. Гурскага Дар’і Дзесюкевіч (французская мова), вучаніцы Суткаўскай базавай школы Марыі Сянькевіч (біялогія).

Дыпламантамі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ сталі вучні Дзешчанскай школы Ілья Лойка і Мікіта Валюк.
Сярод дэлегатаў злёту і адзінаццацікласнік гімназіі Уладзіслаў Майсеенка. Летась ён засвяціўся ў конкурсе даследчых работ імя Вярнадскага, што праходзіў у Маскве, і на міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа”, дзе атрымаў адпаведна – дыплом І ступені і пахвальны водгук. А яшчэ яго назвалі “Вучнем года Мінскай вобласці” ў намінацыі “Інавацыйная дзейнасць”. З рук старшыні райвыканкама Уладзіслаў атрымаў падзяку.

  Вера ЛУКАШЭВІЧ,
Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://www.uzdanews.by/?p=45082#more-45082

Интернет-ресурсы