Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
17 ноября 2017

Адбылася сустрэча ўдзельнікаў літаб’яднання “Нёманец” з літаратарамі Дзяржынскага раёна

17 лістапада, Узда /Уласн. інф./.  Працягваецца цеснае супрацоўніцтва ўдзельнікаў літаб’яднання “Нёманец” з літаратарамі Дзяржынскага раёна. Апошняя святочная сустрэча “Міншчына – ты сэрца Беларусі” адбылася 15 лістапада ў Дзяржынскай раённай бібліятэцы. Тэмай мерапрыемства была абрана значная падзея – 80-годдзе з дня ўтварэння Мінскай вобласці, якую мы адзначым 15 студзеня 2018 года.

Дзяржынскія сябры запрасілі на сустрэчу самога “Францыска Скарыну”, які агучыў прывітальны адрас і прэзентавалі выставу старадрукаў з прыватных калекцый жыхароў горада і фондаў бібліятэкі “Нам кніга вечнае святло”. Усім удзельнікам літаратурнага дзейства было прапанавана запісаць свае запаветныя думкі на лістках і змясціць іх на “Дрэве жаданняў”.

У мерапрыемстве прымала ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзяржынскага райвыканкама Н. І. Сінюковіч, якая пажадала новых творчых здзяйсненняў і на памяць аб нашай сустрэчы падаравала вечны каляндар дзяржынскага майстра па вырабах з дрэва.

Уздзенская дэлегацыя ўдала прадставіла віншаванне-кампазіцыю пра адметныя мясціны сталічнага рэгіёна, дзе знайшліся цёплыя словы пра кожны раён Мінскай вобласці, а ў падарунак гасцям прыпаднеслі кошык з прысмакамі, дзе на кожнай этыкетцы было слова “Мінская”.

Амаль на тры гадзіны ўсе акунуліся ў плынь творчасці: слухалі цудоўныя вершы, байкі, казкі, дзе ў кожным творы гучала любоў і павага да Радзімы, гонар за таленавітых і працавітых людзей, якія жывуць побач з намі.

Напрыканцы мерапрыемства дырэктар Дзяржынскай ЦБС Валянціна Клімовіч выказала ідэю, каб творы, якія прагучалі на  мерапрыемстве аб’яднаць у зборнік пад назваю “У вянок Мінскай вобласці” і зрабіць яго прэзентацыю.

А.В.Драчан,

дырэктар Узденскай ЦРБ імя П.Труса

Интернет-ресурсы