Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
28 апреля 2017

Адбылася VI справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”

28 красавіка, Узда /Уласн. інф./.  У Палацы культуры адбылася VI справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Яна стала своеасаблівым аглядам работы
маладзёжнай арганізацыі за 2014-2017 гады.

У канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ала Зінавенка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Максімовіч, старшыня абласной кантрольнай камісіі ГА “БРСМ” Ніна Глінская, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кананенка, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Яўгеній Уласевіч, старшыня раённай піянерскай арганізацыі Таццяна Русаковіч, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Лычкоўская, першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Уладзімір Грэк.

 Справаздачу аб дзейнасці раённай арганізацыі зрабіла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч. Раённая арганізацыя аб’ядноўвае 1.015 чалавек у 52 пярвічках. Сярод іх – 59 % школьнікі, 14 – навучэнцы ліцэя, 12 – сельская працуючая моладзь, 15 – гарадская працуючая моладзь. Толькі за апошні год колькасць членаў БРСМ павялічылася на 70 чалавек. Станоўчая дынаміка гэтага росту адзначана ў СШ № 1 імя А. Пушкіна, гімназіі, Хатлянскай і Дзешчанскай школах.

На рахунку маладзёжнай арганізацыі шматлікія патрыятычныя праекты і праграмы. Штогод актывісты БРСМ ладзяць флэшмобы, прымеркаваныя да Дня Перамогі і Дня Незалежнасці. У ходзе акцый у гэтыя дні юнакі і дзяўчаты раздаюць удзельнікам урачыстага шэсця чырвона-зялёныя стужкі з кветкай яблыні. У Дзень Канстытуцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” юнакі і дзяўчаты, якім споўнілася 14 гадоў, атрымліваюць пашпарты з рук прадстаўнікоў улады, ганаровых асоб раёна. Традыцыйнай стала акцыя “Ветэран жыве побач” па аказанні шэфскай дапамогі ветэранам, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны. Актывісты саюза ўваходзяць у склад акруговых і ўчастковых выбарчых камісій, працуюць у якасці назіральнікаў, прымаюць удзел ва ўрачыстых мітынгах, прысвечаных памятным датам.

Важным накірункам работы БРСМ з’яўляецца працаўладкаванне і занятасць моладзі. За справаздачны перыяд была наладжана работа 27 атрадаў, у якіх працавалі 515 чалавек. Сярод іх – 42 падлеткі, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Пры працаўладкаванні райкам БРСМ цесна супрацоўнічае са школамі, ліцэем і лясгасам.

У час акцый “У школу з “Добрым сэрцам”, “Цуды на Раство” валанцёры арганізуюць збор падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльным прытулку ці выхоўваюцца ў сем’ях у сацыяльна небяспечным становішчы. За справаздачны перыяд было ўручана звыш 300 такіх падарункаў. Добраахвотныя акцыі “Працягні руку дапамогі” і “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям” накіраваны на аказанне пасільнай дапамогі людзям пажылога ўзросту, адзінокім і адзінока пражываючым бабулям і дзядулям.

У 2015 годзе ў рамках дабрачыннага праекта “Узда – горад сонца” прайшоў Non Stop марафон “Усе фарбы жыцця для цябе” ў падтрымку Алесі Дубовік. На лячэнне дзяўчыны было сабрана больш як 22 мільёны рублёў.

Па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы студэнцкі атрад і прымаючую арганізацыю за 2015 год студэнцкі экалагічны атрад “Рамантыкі” імя Героя СССР Марата Казея (з ліку вучняў СШ № 1) прызнаны лепшым у намінацыі “Лепшы студэнцкі экалагічны атрад”. У 2016 годзе лепшым сельскагаспадарчым атрадам у рэспубліцы названы атрад “Вясёлыя рабяты” імя У. Карачуна (з ліку вучняў Хатлянскай СШ).

 Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшы маладзёжны атрад аховы правапарадку і лепшы штаб МААП атрад аховы правапарадку імя М. Навіцкага, створаны сумесна з райаддзелам па надзвычайных сітуацыях, быў лепшым у намінацыі “Лепшы маладзёжны атрад па ўзаемадзеянні з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях”.  У Мінскай вобласці актыўна развіваецца праект “100 ідэй для Беларусі”. За час яго існавання ў абласны экспертны савет паступіла звыш 600 заяў. У гэтым годзе 18 лепшых праектаў прайшлі ў фінал. Сярод іх – праект вучня СШ № 1 імя А. Пушкіна Арцёма Новікава.

За актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі падзякамі і падарункамі адзначаны актывісты БРСМ Анастасія Гайцукевіч, Арцём Новікаў, Аляксандр Жук, Ксенія Андросік і Вера Лукашэвіч. Прызнана станоўчай работа пярвічных арганізацый ліцэя, СШ № 1 імя А. Пушкіна, Дзешчанскай і Хатлянскай школ.

Перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі танцавальны калектыў дзіцячай школы мастацтваў “Вясёлка”, малады спецыяліст РДК Карына Шыбко і піянеры гімназіі.

Вераніка ЛАСКАВАЯ, Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://www.uzdanews.by/?p=46098#more-46098

Интернет-ресурсы