Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
16 мая 2017

Да Дня Перамогі на Уздзеншчыне было прымеркавана не адно мерапрыемства: урокі мужнасці і патрыятычныя акцыі, спаборніцтвы і турніры, сустрэчы з удзельнікамі вайны

16 мая, Узда /Уласн. інф./.  Штогод гэтыя мерапрыемствы  аб’ядноўваюць прадстаўнікоў розных пакаленняў, каб памяць пра салдат Вялікай Айчыннай вайны і пераможную вясну 1945 года жыла ў сэрцы кожнага.  Галоўнай падзеяй стаў урачысты мітынг каля помніка “Вызваленне” ў гарадскім парку, дзе сабраліся ўздзенцы, каб ушанаваць памяць загінуўшых, выказаць словы ўдзячнасці тым ветэранам і ўдзельнікам вайны, хто застаецца ў страі.

Святочна ўпрыгожаная калона пачынала сваё шэсце ад будынка райвыканкама. Упершыню па цэнтральнай вуліцы нашага горада ў рамках акцыі “Бессмяротны полк” з партрэтамі сваіх бабуль, дзядуль, іншых родзічаў, што загінулі ў гады вайны, прайшлі школьнікі. Гэта акцыя даўно набыла сусветны маштаб і мае вялікае выхаваўчае значэнне.

У парку да абеліска былі ўскладзены гірлянды, жывыя кветкі, вянкі ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Самае ганаровае месца на ўрачыстасці было адведзена ветэранам вайны, якія сядзелі ў першым радзе. Для нас яны былі і застаюцца прыкладам стойкасці, мужнасці і гераізму, а жыццё кожнага з іх – гатовы сюжэт для твора.

 Святочны мітынг, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі, адкрыў старшыня райвыканкама Сяргей Ляўковіч:

 – У нашай краіне 9 мая – свята, якое адзначае кожная сям’я. Яно прымушае нас, цяперашняе пакаленне, раўняцца на сваіх бацькоў, дзядоў, прадзедаў, на іх прагу, імкненне да свабоды, гатоўнасць адстойваць кожную пядзю роднай зямлі, стойкасць, вытрымку і самаадданасць. Для жыхароў раёна гэты дзень быў і застанецца днём гонару, мужнасці і адвагі тых, хто са зброяй у руках абараняў незалежнасць Радзімы, рабіў усё, каб выстаяць і перамагчы.

 Словы віншавання прысутным адрасаваў таксама намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне ваеннага камісарыята Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Аляксандр Тоўсцік.

 Шчырасцю было прасякнута выступленне вучняў СШ № 1 імя А. Пушкіна Максіма Каравацкага і Уладзіслава Труса.

 Пасля ў парку стала ціха. Гукі метранома адлічвалі хвіліну маўчання – даніну павагі тым, хто не вярнуўся з Вялікай Айчыннай вайны. Потым да ветэранаў з кветкамі ў руках накіраваліся дзеці і дарослыя, каб у чарговы раз сказаць ім словы падзякі за Перамогу.

Гулянне перамясцілася на пляцоўку перад Палацам культуры, дзе ўсіх чакалі салдацкая каша, забавы для дзяцей, канцэртная праграма, лейтматывам якой сталі песні ваеннай пары.

Святочны настрой жыхарам і гасцям горада дарылі работнікі культуры, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў, народны хор ветэранаў “Надзея”.

Доўжылася гулянне да позняга вечара і завяршылася святочным салютам, які афарбаваў начное неба над горадам усімі колерамі вясёлкі.

 Вера ЛУКАШЭВІЧ,
Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://www.uzdanews.by/?p=46357#more-46357

 

Интернет-ресурсы