Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
8 октября 2018

Дэлегацыя Уздзеншчыны прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі –2018”

8 кастрычніка, Узда /Уласн. інф./. На Мядзельшчыне былі падведзены вынікі ўборкі ўраджаю ў вобласці і адзначаны лепшыя працаўнікі на хлебнай ніве. Будаўніцтва гасцініцы, адкрыццё новага будынка загса, рэканструкцыя амфітэатра, добраўпарадкаванне вуліц і паркаў, рамонт жылога фонду. Для невялікага гарадка ў нарачанскім краі абласныя Дажынкі сталі сапраўднай падзеяй. 29 верасня цэнтр горада ўяўляў сабой разнастайную святочную пляцоўку. На свята ўраджаю з’ехаліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці. На набярэжнай Мядзеля размясціліся шматлікія гандлёвыя рады, імправізаваныя падворкі народных майстроў, дзе была прадстаўлена прадукцыя ўмельцаў, якую можна было прадэгуставаць і набыць. На фотавыстаўцы “З гісторыі дажынак на Міншчыне” пад адкрытым небам былі адлюстраваны моманты правядзення фестываляў-кірмашоў з 1998 па 2017 год.
Свае лепшыя работы рамеснікі з усіх раёнаў прадставілі ў “горадзе майстроў”. На падворку Уздзенскага раёна экспазіцыі майстроў дэманстравалі работнікі Хатлянскага і Лашанскага дамоў культуры.

Самым відовішчным момантам свята стала шэсце “Шлях да хлеба”, якое адкрывала каралева жніва на прыгожа аформленым аўтамабілі. Кожны з 22 раёнаў паказаў сваю выдумку і фантазію: самаходная печ з дзяжой і кухарам, гарманіст на снапе, конь з бульбы ў суправаджэнні цыганоў, дзяўчаты ў касцюмах з каласоў. Уздзеншчыну прадстаўляла дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Савіцкім, у яе складзе – старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і хлебаробы-перадавікі, а таксама харэаграфічныя калектывы раёна, якія ў імправізаванай форме дэманстравалі вобразы на тэму ўраджаю.



















Ушанаванне перадавікоў жніва – галоўная падзея “Дажынак” – адбывалася на беразе возера Мястра. Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка павіншаваў усіх, хто ўнёс свой уклад у агульны каравай цэнтральнага рэгіёну. — Сёлета неспрыяльныя ўмовы надвор’я значна паўплывалі на ўраджайнасць збожжавых культур, нам не ўдалося дасягнуць леташніх вынікаў. Аднак Мінская вобласць утрымлівае статус асноўнай жытніцы краіны і надзейнага пастаўшчыка харчавання для жыхароў сталіцы і іншых рэгіёнаў. Перш за ўсё гэта заслуга нашых працавітых людзей: спецыялістаў сельгасарганізацый, камбайнераў, вадзіцеляў, тых, хто працаваў на сушцы збожжа, гатаваў абеды для ўдзельнікаў жніва, — адзначыў губернатар.
На сцэну за ўзнагародамі падымаліся лепшыя камбайнеры, вадзіцелі, аграномы і інжынеры, прадстаўнікі маладога пакалення працаўнікоў вёсак, сямейныя дынастыі.
Словы падзякі гучалі ўсім хлебаробам, іх сем’ям, ветэранам сельскай гаспадаркі.
Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу быў узнагароджаны камбайнер эксперыментальнай базы імя Катоўскага Аляксандр Нячай. На сцэну за ўзнагародай падымалася і сям’я Шуцілаў з Клецкага раёна, якая стала пераможцай абласнога этапу конкурсу “Уладар сяла”. Яны прадставяць сталічны рэгіён на рэспубліканскім этапе ў Слуцку. А лепшым у шэсці “Шлях да хлеба” стаў Бярэзінскі раён.
Са святочным канцэртам для пераможцаў і гасцей “Дажынак – 2018” выступілі лепшыя калектывы Міншчыны і зоркі беларускай эстрады. Вуліцы Мядзеля былі ажыўленымі да позняй ночы. Жыхары і госці ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах, фатаграфаваліся на памяць на спецыяльна абсталяваных фотазонах з сімваламі дажынак.
Завяршылася мерапрыемства святочным салютам. А эстафету святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі” Мядзель перадаў Барысаву.

Газета “Чырвоная зорка” 
http://www.uzdanews.by/?p=48849#more-48849

Интернет-ресурсы