Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабовая аллея
Грабовая аллея
Главная / Новости / Новости района
5 июля 2019

Дню моладзі быў прысвечаны конкурс “Аўталедзі 2019” 

5 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Тое, што прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва — законапаслухмяныя вадзіцелі, нам вядома даўно. А вось што далікатныя мілыя дзяўчыны водзяць аўтамабіль нічым не горш моцных і валявых мужчын, даказаў конкурс вадзіцельскага майстэрства “Аўталедзі 2019”, прысвечаны Дню моладзі, які адбыўся ў суботу на пляцоўцы каля Палаца культуры ў райцэнтры.
Арганізатарам выступіла раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Халодная надвор’е не сапсавала настрой ўсім, хто прыйшоў падтрымаць канкурсантак, атрымаць масу станоўчых эмоцый, зарадзіцца пазітывам.
Узрост да 31-га года, членскі білет ГА БРСМ, вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”, асабісты аўтамабіль з пройдзеным тэхнічным аглядам і страхавым полісам, медыцынская даведка і механічная каробка перадач у аўто. Гэта асноўныя ўмовы, якія дазволілі прыгожай палове чалавецтва ўдзельнічаць у конкурсе аўталедзі.
У першым этапе конкурсу прадстаўніцам прыгожага полу неабходна было даказаць, што яны з’яўляюцца асобамі творчымі і рознабаковымі. Суддзі ацэньвалі з якой арыгінальнасцю канкурсанткі ўпрыгожылі свае аўтамабілі.
Пры выкананні конкурсу “Правілы дарожнага руху” дзяўчаты здавалі тэарэтычны экзамен на веданне правілаў дарожнага руху. Неабходна было адказаць на 10 пытанняў, за кожны неправільны адказ дабаўлялася 1 хвіліна штрафнога часу. Гэта, мабыць, адзіны конкурс, з якім ўдзельніцы не справіліся на 100%.
Этап кіравання аўто, якое для конкурсу было прадастаўлена ДААСАФ, быў самым відовішчным. Канкурсанткі па-майстэрску выконвалі такія манеўры, як язда “змейкай”, “паралельная паркоўка”. Нават з заданнем “экстрэмальная змейка” (неабходна праехаць ўчастак дарогі са шклянкай вады на даху аўтамабіля на хуткасць) усе ўдзельніцы справіліся з “нязначнымі стратамі”.
Дзяўчаты старанна выконвалі ўсе заданні, а ўпэўненасці ім надавала падтрымка гледачоў.
Кампетэнтнаму журы прыйшлося ўзважыць усе “за” і “супраць”, улічыць некаторыя недахопы, дапушчаныя канкурсанткамі, і абвясціць канчатковае рашэнне. Званне першай аўталэдзі 2019 было прысуджана Вікторыі Крывашэя, у намінацыі “Міс дыяганаль” перамагла Алеся Пармон, “Лэдзі віртуознасць” прызнана Юлія Чапурына, а Ірына Берасневіч стала “Лэдзі дасканаласць”.
У завяршэнне ўсе ўдзельніцы былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, а таксама атрымалі прызы і падарункі. А свята працягвалася: на змену канцэртнай праграме ад раённага Дома культуры, якія на працягу конкурсу дарылі прысутным музыкальныя нумары, пачалася моладзевая дыскатэка. Вызначальным было тое, што дыджэем была дзяўчына — ELLIKA, што яшчэ раз пацвердзіла — жанчыны могуць усё!

Таццяна МЯТЛІЦКАЯ, фота аўтара
http://zorkanews.by/2019/07/04/каля-палаца-культуры-прайшоў-конкурс/

Интернет-ресурсы