Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
7 сентября 2017

Добрая справа пад эгідай Чырвонага Крыжа

7 верасня, Узда /Уласн. інф./.  Літаральна за два месяцы адзін з балконаў першага паверха дома № 6 на бульвары Дзяржанскага з тратуарам злучыў пандус, які дазволіў Вользе Вальберг бесперашкодна выязджаць на прагулкі і ў магазін.
– Больш як два з паловай гады доўжылася мая перапіска з раённымі ўладамі наконт будаўніцтва такога пандуса, бо без каляскі я не магу рухацца, – расказвае Вольга Уладзіміраўна. – Яшчэ ў 2015 годзе мне адказалі, што пабудаваць пандус у пад’ездзе нашага дома немагчыма, бо лесвічны пралёт вельмі вузкі. Пасля ў архітэктурным аддзеле райвыканкама паспрацавалі праект аб даступнасці ўваходу-выхаду праз лоджыю. Былі адкрыты два дабрачынныя рахункі, але сумы туды паступалі нязначныя…
Апускаць рукі мая гераіня не пажадала. Стала і сама збіраць грошы. Аднак ці можна з пенсіі і штогадовай дапамогі ад сацабароны накапіць на жаданы пандус? За ўласныя грошы яна замяніла дзве аконныя рамы, пашырыла дзверы на кухні, абсталявала лоджыю з шырокімі дзвярамі ў надзеі, што яе мара ўсё ж такі стане явай. Час ішоў, а жаданае будаўніцтва ўсё адкладвалася.
І вось справа выпадку. Гэтай вясной Вольга Вальберг знаходзілася ў мясцовай бальніцы. Там бальнічны бібліятэкар Таццяна Шамко і яе калега-ветэран Клаўдзія Рогава параілі жанчыне звярнуцца да старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Аляксандра Андросіка. Галоўным аргументам сталі станоўчая характарыстыка гэтага актыўнага чалавека і тое, што ён нікому не адмаўляе ў дапамозе, нават у самай складанай сітуацыі стараецца дапамагчы.
Вольга Уладзіміраўна сустрэлася з А. Андросікам, пагаварыла з ім, і праз тыдзень не паверыла сваім вачам: пад яе акном пачалася “двіжуха”. Спачатку адны валанцёры прывезлі пліту, паставілі яе пад патрэбным вуглом. Пасля другія прыступілі да аддзелачных работ, устаноўкі поручняў, абсталявання металічнага навеса, пакрытага з полікарбанатам, высцілання прагумованага пакрыцця. Невялікі пандус абсталявалі і ў кватэры – у месцы, дзе гаспадыня з кухні выязджае на балкон.
– Я вельмі ўдзячна людзям, якія зрабілі мне такі шыкоўны падарунак, – не хавае радасці Вольга Вальберг. – Па-першае, самому Аляксандру Аляксандравічу Андросіку. Проста без яго аўтарытэта і энергіі нічога, напэўна, і не было б. Выказваю словы ўдзячнасці спонсарам – Васілю Лесіку, Анатолю Круку, Аляксандру Дрэйчуку, Кірылу Валько, Алегу Латышу, Сяргею Ковалю, Вікенцію Бычкевічу, Івану Стасевічу, Мікалаю Мацвееву, Генадзію Судніку і Аляксандру Берасцевічу. Не магу не адзначыць і валанцёраў, якія ў вольны час, а гэта людзі працуючыя, займаліся будаўніцтвам пандуса. Шчыры дзякуй Дзмітрыю Крупніку, Аляксандру Андросіку, Леаніду Нікановічу, Аляксандру Зяньковічу, Дзянісу Папаламаву, Сяргею Пратасевічу, Юрыю Тамелю, Юрыю Раткевічу, Івану Мікулічу, Віктару Ракаўцу, Сяргею Папоўскаму, Фёдару Наскевічу, Сяргею Пацяйковічу, Міхаілу Жуку, Аляксандру Чарніковічу, Валерыю Канапацкаму, Вользе Мартыноўскай, Ганне Лапіцкай, Уладзіміру Кучуку, Віталію Мельніку, Анатолію Папаламаву, Сяргею Мысліўцу, Віктару Шыдлоўскаму, Дзянісу Гусеву, Алегу Трусу, Васілю Ягораву, Міхаілу Козічу, Івану Стасевічу, Мікалаю Мацвееву, Віктару Барталевічу, Марыне Касабуцкай.
Нават знаёмыя Вольгі Вальберг не хаваюць радасці за яе, бо нераўнадушныя людзі падарылі ёй свабоду.
“Дай Бог здароўя ўсім, хто зрабіў для Вольгі Уладзіміраўны пандус”, – шчыра кажа і яе сацыяльны работнік Ганна Гурбан.
Гэта добрая справа пад эгідай Чырвонага Крыжа – чарговы яскравы доказ таго, што яшчэ не перавяліся ў нашым раёне нераўнадушныя людзі.

На здымку:
Вольга ВАЛЬБЕРГ са сваёй надзейнай памочніцай Ганнай ГУРБАН

Газета “Чырвоная зорка”,
Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)

Интернет-ресурсы