Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
6 июля 2018

Дзякуючы працы дарожнікаў вуліцы горада і раёна мяняюцца на вачах

6 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Добраўпарадкаваннем вуліц на працягу года займаюцца работнікі ДРБУ – 163. І гэта зразумела: з часам многія вуліцы набываюць непрывабны выгляд, іншыя чакаюць абнаўлення пасля замены інжынерных сетак, іншых “земляных” работ.
Напрыканцы мая ў пасёлку Каралёва дарожнікі заасфальтавалі вуліцу Савецкую і прыступілі да абуладкавання ўздоўж яе тратуара з аднаго боку. Цяпер, пасля такога доўгачаканага рамонту,  можна камфортна праехаць на аўтамабілі, не турбуючыся за падвеску, А маладым матулям спакойна і бяспечна прагуляцца па тратуары з дзецьмі.
Як адзначыла майстар ДРБУ Марыя Цвірко, усе работы выконваюцца ў адпаведнасці з графікам. Штодзень службовы аўтамабіль дастаўляе брыгаду рабочых на аб’ект у Каралёве. У залежнасці ад таго, які работы вядуцца, задзейнічана і адпаведная тэхніка.
Работнікі ДРБУ-163 задзейнічаны і на абкошванні прыдарожных палос, грэйдзіраванні і падсыпцы вуліц, на правядзенні ямачнага рамонту.

Газета “Чырвоная зорка”,
Наш кар., Сяргей ШАРАЙ (фота)

Интернет-ресурсы