Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
29 марта 2017

Ганаровае званне “Чалавек года Міншчыны” атрымала аператар машыннага даення СГК ЗАТ “Вітэкс” Таццяна Анейчык

29 сакавіка, Узда /Уласн. інф./.  Росквіт ніводнай з галін народнай гаспадаркі немагчыма ўявіць без ініцыятыўных, адказных і працавітых работнікаў, якія забяспечваюць паступальны рух наперад. На Міншчыне здзяйсняюцца грандыёзныя праекты, адкрываюцца новыя і прывабныя далягляды. Тут жывуць шчырыя і таленавітыя людзі, якія ствараюць навукова-тэхнічны, прамысловы і культурны патэнцыял Беларусі. Сярод іх ёсць лідары, якія дэманструюць узоры прафесіяналізму і важкіх набыткаў у сваёй справе. Менавіта яны і ўваходзяць у кагорту пераможцаў абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання “Чалавек года Міншчыны”.

 Урачыстасць сабрала дэлегацыі з розных куткоў вобласці на Клеччыне. Намінантаў на прэстыжнае званне вітаў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра.

 – Дарога да грамадскага прызнання і поспеху ніколі не бывае лёгкай і кароткай, бо поспех – гэта не кропка, якую можна дасягнуць і спыніцца, гэта паступальны рух. Перакананы, што і ў наступныя гады вы не здадзіце заваяваных пазіцый, будзеце прыкладам у працы для калег і сяброў, – адзначыў Сямён Барысавіч.

 За ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну спецыяльныя прэміі Мінаблвыканкама атрымалі дваццаць два лаўрэаты, сярод якіх аператар машыннага даення СГК ЗАТ “Вітэкс” Таццяна Анейчык.

Добра, калі ёсць з каго браць прыклад, на каго раўняцца. Сённяшнія лаўрэаты – гэта людзі, якія сваёй плённай працай заваявалі такую высокую павагу грамадства.


Таццяна МЯТЛІЦКАЯ

http://www.uzdanews.by/?p=45853

Интернет-ресурсы