Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
27 июля 2017

Каманда Уздзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сярод пераможцаў спаборніцтвах па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у вышынных будынках сярод гарадскіх і раённых аддзелаў Мінскай вобласці

27 ліпеня, Узда /Уласн. інф./.  Антон ДАВЫДЧЫК, Аляксей ЧЫГІР, Яўгеній ЮДЗІН і Аляксей ПЕЦЮКЕВІЧ, нягледзячы на малады ўзрост, па праву лічацца прафесіяналамі сваёй справы. У паслужным спісе кожнага – не адзін дзясятак баявых выездаў, “калекцыя” гісторый аб ліквідацыях надзвычайных сітуацый, неаднаразовае заахвочванне кіраўніцтвам за добрасумленнае выкананне абавязкаў.

На сёлетніх спаборніцтвах па ліквідацыі надзвычайных сітуацый у вышынных будынках сярод гарадскіх і раённых аддзелаў Мінскай вобласці і пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада ўпраўлення каманда ў складзе гэтых чатырох байцоў заваявала бронзу. Спаборніцтвы праходзілі на дзвюх пляцоўках. Першы этап “Пад’ём у вышынны будынак у складзе звяна ГДАС з выкананнем аварыйна-ратавальных работ” прайшоў на базе 10-павярховага дома ў вёсцы Копішча Мінскага раёна. На другім этапе ўдзельнікі дэманстравалі навыкі ў прамысловым альпінізме.

Уздзенскія ратавальнікі на высокім узроўні паказалі прафесійнае майстэрства пры правядзенні аварыйна-ратавальных работ, валоданне перадавымі метадамі выкарыстання абсталявання і рыштунку для работ на вышыні. У прамысловым альпінізме прадстаўнікі райаддзела сталі лепшымі (першае месца) і ў выніку занялі агульнакаманднае трэцяе месца. Такія вынікі сведчаць: на варце нашай бяспекі – сапраўдныя прафесіяналы. І нават калі Уздзеншчына забудуецца шматпавярхоўкамі, ратавальнікі будуць гатовы выконваць сваю работу і на завоблачных вышынях!

Антаніна ЯКІМОВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://www.uzdanews.by/?p=47138#more-47138

Интернет-ресурсы