Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
28 апреля 2017

На базе Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната прайшоў абласны семінар “Народны музей – цэнтр пошукавай, даследчай, праектнай і краязнаўчай дзейнасці”

28 красавіка, Узда /Уласн. інф./.  У навучальных установах Мінскай вобласці дзейнічаюць 27 музеяў, якія маюць званне “народны”. Цэнтрамі краязнаўчай, пошукавай, даследчай работы ў школах становяцца музеі, якія былі створаны ў 60-х гадах мінулага стагоддзя, і тыя, якія адчынілі свае дзверы два-тры гады назад. Ужо сёлета адкрыта 5 школьных музеяў. Запатрабаваны ў школьных калектывах ва ўрочны і пазаўрочны час і віртуальныя музеі, якіх у вобласці 12. Сярод іх — музей Кандрата Крапівы ва Уздзенскай СШ № 2.

З 1987 года дзейнічае школьны музей у Хатлянскай школе. У 1994 годзе яму было прысвоена званне “народны”. З таго часу ён ужо чатыры разы пацвярджаў яго.
Паўтары тысячы наведванняў засведчаны ў ім на працягу года. Пра жывую памяць пакаленняў і пра тое, як на практыцы рэалізуецца адукацыйны патэнцыял музея, расказаў яго кіраўнік Мацвей Мацукевіч.

— Усё наша жыццё будуецца на падставе папярэдняга вопыту, традыцыі абагачаюць жыццё наступных пакаленняў, — так пачала аповед пра ролю музеяў у фарміраванні традыцый дырэктар санаторнай школы-інтэрната Людміла Камашэнкава. — А гісторыя школы бярэ пачатак з 1944 года, калі яна стала родным домам для дзяцей загінуўшых ваеннаслужачых, афіцэраў. На веданні гісторыі і традыцый школы і зроблены акцэнт у рабоце школьных музеяў.

Пачынаецца навучальны год на алеі памяці педагогаў, якія аддалі свае сілы, вопыт і веды выхаванню дзяцей. Ушанаванне маладых педагогаў, перадача агню прафесіяналізму, Дзень школы, Дзень музеяў, шматлікія іншыя мерапрыемствы пасвячаюць у гісторыю навучальнай установы і выхоўваюць павагу да гісторыі краіны. Дзеці і іх бацькі, якія пабывалі тут адзін раз, жадаюць прыехаць паўторна.

На базе школы дзейнічае народны музей “Беларуская мінуўшчына”, экспазіцыя якога нядаўна поўнасцю адноўлена, і музей “Гісторыя развіцця і станаўлення Уздзенскай школы-інтэрната”. Экскурсіі ў іх прайшлі на адным дыханні. “Мы стараемся зрабіць жыццё нашых дзяцей незабыўным”, — не раз даводзілася чуць у сценах гэтай установы. Такія ж незабыўныя ўражанні пакідае яна і ў гасцей, якім пашчасціла тут пабываць.

Добрым дапаўненнем да пачутага і ўбачанага стала наведванне фрагментаў урокаў, дзе музейная педагогіка іграла сваю неацэнную ролю. Так, вучні 4 класа з настаўніцай Л. Пармон знаёміліся з “Рассказом о неизвестном герое” С. Маршака. Асноўныя значэнні часціц па тэме “Лён любіць паклон” правяла з сямікласнікамі Н. Трыгубовіч.

Нагляднымі дапаможнікамі вучням служылі ступа, прасніца, сукала, верацяно, кросны, калаўрот, трапала, — прылады працы, якія выкарыстоўваліся для апрацоўкі лёну. Усе гэтыя рэчы з багатай гісторыяй беражліва захоўваюцца ў музеі і ажываюць вось на такіх тэматычных школьных уроках. З нізкай веснавых святаў і іх традыцыямі знаёміліся шасцікласнікі з настаўніцай біялогіі М. Гілеўскай.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://www.uzdanews.by/?p=46175#more-46175

Интернет-ресурсы