Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область,
223411 г.Узда, ул. Советская, 22.
Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07
Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57
Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by
Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail: uzdarai@gmail.com
14 лістапада, Узда /Уласн. інф./. Удзельнікамі рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы, што прайшоў на Гомельшчыне, былі і нашы землякі — Вольга БІЁНЧЫК з акцыянернага таварыства “Уздзенскі” і Аляксандр ЛАВЫШЫК з агракомплексу “Белая Русь”.
Імёны гэтых людзей у раёне на слыху — неаднаразова і Вольга Генадзьеўна і Аляксандр Паўлавіч прызнаваліся найлепшымі ў сваёй прафесіі, атрымлівалі заахвочванні рознага ўзроўню. Вольга Біёнчык у жывёлагадоўлі шэсць гадоў, Аляксандр Лавышык — больш як дваццаць. Аднак вопыту не пазычаць абаім. Свае веды уздзенскія канкурсанты пацвердзілі і на конкурсе: сярод аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы Вольга Біёнчык заняла другое месца, Аляксандр Лавышык —трэцяе месца сярод аператараў па штучным асемяненні свіней.
І калі для Вольгі Генадзьеўны конкурс падобнага ўзроўню другі па ліку (летась таксама стала яго сярэбраным прызёрам), дык для Аляксандра Паўлавіча (дарэчы, самага сталага ўдзельніка конкурсу — яму 62 гады) гэта быў першы такі сур’ёзны прафэкзамен.
—— Гэты конкурс стаў для абаіх добрым штуршком, каб у тэорыі і на практыцы пацвердзіць свае навыкі па ўзнаўленні статка. На пытанні, якія суправаджалі кожнае конкурснае заданне, яны адказвалі правільна, грунтоўна. Лічу, нашы спецыялісты дастойна прадставілі на конкурсе не толькі наш раён, але і Мінскую вобласць, — зазначыла начальнік райплемстанцыі Наталля Ляневіч, якая першай падзяліла з імі радасць перамогі. Далей былі віншаванні ад родных і калег.
Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)
Чырвоная зорка