Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
25 июля 2018

Пандус злучыў балком з тратуарам

З Нінай Леанідаўнай Панасюк пазнаёмілася ў лістападзе мінулага года. Цудоўная і прыветлівая жанчына, яна заўсёды вызначалася актыўнасцю, але… па волі лёсу ў апошнія гады апынулася ў інвалідным крэсле.
І сёння помню, як яна расказвала, што на перыядычны боль у нагах спачатку не звяртала ўвагі, пакуль… Далей – бальніцы, абследаванні… Але дыягназ медыкаў быў несуцяшальны: пра хадзьбу давядзецца забыць. Ніна Леанідаўна з мужам былі вымушаны змяніць трохпакаёвую кватэру на пятым паверсе на двухпакаёвую на першым… Але жанчына не апусціла рукі, знаходзіла комплексы практыкаванняў у інтэрнэце, побач пастаянна былі родныя, сябры. Галоўнай памочніцай для яе стала Надзея Акулава.
Адзіная цяжкасць, якая не давала спакою Ніне Панасюк – немагчымасць самастойна выехаць на вуліцу. Для гэтага проста не было ўмоў. Нават каб трапіць на прыём у бальніцу даводзілася шукаць памочнікаў, каб яе вынеслі з кватэры… Але апускаць рукі яны не збіраліся: спрабавалі знайсці выйсце: купілі металічны пандус, які можна раскладаць на прыступках у пад’ездзе, але ён вельмі круты: каляску не магла ўтрымаць не тое што сама жанчына, але і мужчына.
Ніна Панасюк вырашыла звярнуцца ў райвыканкам.
– Яшчэ да Новага года да мяне прыходзілі архітэктары, паглядзелі, што пандус мэтазгодна рабіць з балкона, і выходзіць ён будзе на агароды, бо пад’езд і лесвічная пляцоўка для гэтага вузкія. Архітэктар адзначыла, што будзе падрыхтавана два праекты ўстаноўкі пандусаў, – расказвае Ніна Леанідаўна. – Я разумела, што гэта можа зацягнуцца. Потым праз сваю памочніцу звярнулася з падобнай просьбай па аказанні дапамогі па абуладкаванні пандуса да старшыні райвыканкама Сяргея Савіцкага і Міністра па працы Ірыны Касцевіч…
Напрыканцы красавіка гэтага года Ніна Панасюк атрымала адказ з райвыканкама, у якім адзначалася, што ёй будуць накіраваны праект і каштарысная дакументацыя на пабудову пандуса. Пры гэтым указвалася: “Будаўніцтва пешаходнай дарожкі, якая злучыць з’езд з пандуса з тратуарам, будзе ажыццяўляцца сіламі і за кошт Уздзенскай ЖКГ пасля мантажу пандуса”. Паколькі кватэра прыватызавана, жанчыне патрэбна было за ўласныя сродкі расшырыць балконныя дзверы і арганізаваць выхад на пандус. Акрамя таго ёй патрэбна было ўзяць на сябе і затраты, звязаныя з набыццём матэрыялаў і камплектуючых для будаўніцтва пандуса па смеце.
– Вы можаце самі паглядзець. Вось праект і смета, якія былі мне прадастаўлены, – паказвае Ніна Панасюк. – Мы набылі дзверы, устанавілі іх. Матэрыялы па смеце заказалі ў магазіне “Усё для плоту”, шчыры дзякуй кіраўніцтву магазіна, што яны не толькі заказалі ўсё неабходнае, але і больш як месяц захоўвалі ў сябе на складзе, бо дома для матэрыялаў проста не было месца.
А потым пачаліся будаўнічыя работы. Дарэчы, яны ўжо на фінішы. Пандус абуладкаваны. Застаецца толькі набыць на яго супрацслізготнае пакрыццё. Ды і бетоннае палатно вось-вось злучыць пандус з тратуарам.
– Я шчыра ўдзячна людзям, якія прыйшлі мне на дапамогу, – гаворыць Ніна Панасюк. – Па-першае, старшыні райвыканкама Сяргею Канстанцінавічу Савіцкаму, які першым адгукнуўся на маю просьбу, яго намесніку Юрыю Васільевічу Варанкову, які амаль кожны дзень прыязджаў і глядзеў, як ідуць работы, паклапаціўся ён і пра плітку для дарожкі, начальніку архітэктурна-планіровачнага бюро Міхаілу Анатольевічу Рабаву за састаўленне праекта і аказанне кансультацыйнай дапамогі пры набыцці будаўнічых матэрыялаў для пандуса, Юрыю Уласенка за састаўленне сметы, начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Наталлі Мікалаеўне Кузьма за пастаянныя парады што і як зрабіць, дзе набыць тыя ці іншыя матэрыялы, у тым ліку і супрацьслізготнае пакрыццё.
Асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць і прадстаўнікі камунгаса: в.а. дырэктара В. Івашкевіч за выдзяленне сродкаў для абсталявання пандуса і будаўніцтва тратуара, начальнік участка капітальнага рамонту А. Вішнеўскі за выдатную арганізацыю і правядзенне не зусім звычайнай для іх работы па будаўніцтве пандуса, зваршчыкі Ю. Цян і В. Шумілаў, рабочыя М. Шытыка, К. Шыдлоўскі, М. Ціжок, С. Валцэвіч, Ф. Казлоў, С. Шышко за якаснае і хуткае выкананне розных работ, майстар В. Юрэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Т. Рабцэвіч, якая пастаянна падтрымліва з жанчынай сувязь і гатова была адказаць на любое яе пытанне.
– Хачу сказаць дзякуй і работнікам кампаніі “Белпрафстыль” за хуткае і якаснае расшырэнне балконных дзвярэй і арганізацыю выхаду праз агароджваючую канструкцыю на пандус, – адзначае Ніна Леанідаўна. – Я ў чарговы раз пераканалася, што свет не без добрых людзей.
І гэта на самой справе так. Ды і кожны ведае: добрая справа абавязковадабром адгукнецца.

Газета “Чырвоная зорка”,
Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота) 

Интернет-ресурсы