Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
2 августа 2018

Першы вадзіцель -тысячнік – у эксперыментальнай базе імя Катоўскага

2 жніўня, Узда /Уласн. інф./. Гэта прыемная навіна прыйшла, як і меркавалася з азерскай зоны. Першым тысячнікам у раёне трэці год запар стаў вадзіцель эксперыментальнай базы імя Катоўскага Юрый Мешчаракоў.

Кошт хлебнага коласа Юрый Юр’евіч добра ведае. Яго 20-тонны “МАЗ”, які курсіруе па маршруце палетак-зернесушыльны комплекс, цяжка не заўважыць. Кожная адгрузка зерня папаўняла хлебаробскі рахунак мужчыны ўсё новымі дзясяткамі тон зерня. Таму і вынік адпаведны – Юрый Мешчаракоў яшчэ з моманту старту ўборачнай кампаніі значыўся ў лідарах сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў.

Па звестках райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які вядзе ўлік намалочаным і адвезеным тонам зерня кожнага ўдзельніка жніва, на момант сустрэчы з перадавіком на збожжасушыльным комплексе ў Карме, на рахунку вадзіцеля было ўжо больш як 1.150 тон зерня.

З выдатным дасягненнем вадзіцеля 31 ліпеня павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Юрый Дзядзюк.

– Цяпер у галіне аграпрамысловага комплексу гарачая пара, і гэта не толькі ўборачная. Спецыфіка сельскай гаспадаркі ў тым, што многія віды сельгасработ вядуцца адначасова. Вось і ў гэтыя дні адны шчыруюць на камбайнах і “МАЗах”, імкнучыся ў аптымальна кароткія тэрміны сабраць вырашчаны ўраджай, другія працуюць над папаўненнем запасаў травяністых кармоў для грамадскага статку. Трэція гатовы прыступіць да работ па падрыхтоўцы глебы пад азімую сяўбу, як толькі ад збажыны будуць вызвалены палеткі, – адзначыў Юрый Васільевіч. – Удзельнікам жа жніва ад імя райвыканкамам і ад сябе асабіста жадаю толькі здароўя, цярпення і вытрымкі.

Цёплыя словы хлебаробу адрасавалі таксама кіраўнік гаспадаркі Анатолій Шклярэўскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Варанко. Першаму тысячніку раёна ўручылі падзячнае пісьмо, прэмію, памятныя сувеніры і падарункі.

У час сустрэчы з гасцямі вадзіцель ні слова не сказаў пра цяжкасці, пра тое, што даймае спёка і як няпроста цэлы дзень курсіраваць па маршруце “палетак – зернесушыльны комплекс”. Юрый Юр’евіч любіць сваю работу, выконвае яе бездакорна. Удзячны яму і камбайнеры, бо ведаюць: у дарозе Юрый не затрымаецца, як толькі камбайн спыніцца – адразу накіруе да яго свой МАЗ.

 

Газета “Чырвоная зорка”,
Вера ЛУКАШЭВІЧ, фота аўтара

Интернет-ресурсы