Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
22 июля 2019

Раённая эстафета культуры “Адпачываем на сцэне!” на працягу амаль дзвух месяцаў перадавалася з клуба ў клуб

22 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Раённая эстафета культуры “Адпачываем на сцэне!”, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на працягу амаль дзвух месяцаў перадавалася з клуба ў клуб, выяўляючы творчыя здольнасці малых і дарослых удзельнікаў аматарскіх аб’яднанняў пры сельскіх Дамах культуры, бавячы вольны час жыхароў аграгарадкоў і навакольных вёсак, адпачываючых ад летняй спякоты гараджан.
Тэатралізаваныя прадстаўленні, тэматычныя канцэрты, гульнёвыя і спартыўныя праграмы, народныя святы, вечары-ўспаміны, творчыя выставы і прэзентацыі былі ў скарбонцы эстафеты, аздобленнай станоўчымі эмоцыямі, добрым настроем, сустрэчамі з цікавымі людзмі і ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікамі мясцовай ўлады і паважанымі землякамі.
“На зямлі куточак ёсць – гэта мая вёска…”. Такой любоўю да малой радзімы была прасякнута творчая вечарына у Стальбоўскім СДК. Матчыны ручнікі, каляровыя вышыванкі і тканыя посцілкі прадставілі тут удзельнікі канцэртнай тэматычнай праграмы. Гэта пра іх і пра родныя мясціны Прынямоння, пра векавыя дубы і родныя бярозкі каля хаты апавядалі ў вершах са сцэны М. Крысько і П. Шчарбінская, трапна перадавалі вясковы гумар С.Дубіцкая і В. Некраш і спявала, бы тая “тальянка”, стальбоўская “Зарачанка”, якой кіруе апантаны музыкай вадзіцель ААТ “Наднёман” М. Дубіцкі.
Цудоўны летні настрой падхапілі супрацоўнікі і аматары творчасці Прысынкаўскага СДК. “Лето – весёлая пара” — вырашылі яны і падарылі гледачам цудоўны настрой з песень і музыкі. Ад душы спявалі “Малодушкі”(Н.Герасімовіч, Н.Гут, М.Трус і А.Кучук) народныя, сучасныя, эстрадныя песні, ліліся чароўныя гукі музыкі з трубы ў выкананні Л. Кацубы, і ўжо па традыцыі весялілі гледачоў гумарыстычныя жыццёвыя выпадкі ў розных сцэнках, якія амаль прафессійна прымяралі на сябе М.Трус, А.Кучук і С.Шыбко. А новы вакальны дуэт А.Коршуна і Л. Кацубы ўпершыню выканаў цудоўную песню пра франтавых сябровак, заканчваючы мерапрыемства залатымі словамі прыпева “Никто не забыт, ничто не забыто!”.
Гэту тэму прадоўжылі супрацоўнікі Сямёнавічскага СДК, наладзіўшы сустрэчу з былым вайскоўцам, сынам партызана, земляком Міхаілам Чыгіром. Ускладанне кветак да помніка загінуўшым на вайне аднавяскоўцам, літаратурна-музычная кампазіцыя “Памяць пылаючых гадоў”, успаміны пра спаленую фашыстамі суседнюю вёску Астравок, песні ў выкананні Наталлі Шамянковай стварылі незабыўную атмасферу ўдзячнасці старэйшаму пакаленню за сёняшні шчаслівы і мірны дзень.
Свет, які можна намаляваць на асфальце, свет вачамі дзяцей прапанавалі сваім гледачам у Нёманскім СДК.У краіну дзяцінства запрасіў малых і дарослых сімпатычны, тоўсты, але вельмі рухавы Карлсан (Н.Макарава). Ён і спяваў, і таньчыў, і гульні розныя праводзіў. Маленькія артысты вельмі стараліся спадабацца Карлсану, каб адтрымаць салодкія пачастункі, якія прыгатавалі самі і выставілі на “Вясёлым кірмашы” супрацоўнікі Дома культуры. Памочніца Карлсана, яна ж вядучая свята, бібліятэкар Н.Марцючэнка напрыканцы запрасіла ўсіх на дыскатэку.
Толькі ў Лашанскім СДК вам заўжды прапануюць магчымасць заспяваць разам з артыстамі ўсе песні, паўдзельнічаць у розных гульнях і конкурсах падчас канцэрта. “Потому что в этом мире, всех нужнее и дороже, всех доверчивей и строже доброта» — спявалі удзельнікі і гледачы тэатралізаванага прадстаўлення “Дабро заўжды перамагае зло!”. І як не змагалася Баба Яга (Т. Лычкоўская) выхаваць у сваёй ўнучцы Ведзьмачкі (Д.Фясько) адмоўныя рысы характару і паводзін, дабрыня Анёла (Д.Нямковіч) перамагла. Нават Чорт (У.Мякота) ёй не памог. Разам з Анёлам за дабрыню ў сэрцы кожнага прысутнага змагаліся вядучыя праграмы А.Нелюбіна, Д.Раманчук, Е.Сікорская. Падчас эстафеты Дом культуры ў Лошы ператварыўся ў сапраўдны музей-выставу народнай творчасці і побыту, дзе вырабляюць і паказваюць вырабы з саломы і розных спадручных матэрыялаў (майстар Н. Трухан).
Захоўваннем народных і фальклорных беларускіх традыцый можа па праву ганарыцца і Хатлянскі СДК. Цэлыя пакоі тут адведзены пад вырабы народнай студыі “Скарбніца” (кіраўнік Марына Зянькевіч) і гуртка “Саламяны цуд” (кіраўнік Ларыса Курэйчык), якія нікога не пакінуць абыякавымі.
На гэты раз Хатлянам выпаў гонар закончыць эстафету культуры. На Сёмуху тут ладзілася сапраўднае народнае свята Троіцы “Зелянец – лету пачатак, вясне канец”. Па народнаму звычаю паўсюль быў развешаны “май” (галінкі бярозы). Завівалі бярозавыя вянкі, з імі гулялі, варажылі на лёс, вадзілі карагоды вакол упрыгожанай стужкамі, вянкамі і паясамі бярозкі, гулялі ў народныя гульні. Дзейства адбывалася каля будынка ДК. На ўзвышку на посцілках сядзелі гледачы, паводаль, на агні, пяклася троіцкая яешня са шкваркамі, якой потым частавалі ўдзельнікаў, а на лугу спяваў і танцаваў народны фальклорны калектыў “Крынічанька” (кіраўнік Г. Баранюк): ”Ой,Троіца, Тройца, святая Багародзіца! Насеялі жыта – няхай зародзіцца, пасеем пшаніцу – няхай зародзіцца!” Нават дробны дожджык не змог разагнаць гасцей свята. Да дарослых артыстаў далучаліся дзеці, удзельнікі гурткоў “Рытм” і “Вясёлкі”, самі гледачы.
Праз гадзіну ўжо нельга было разлічыць: дзе ”сцэна”, а дзе “глядзельная зала” – усюды панавала СВЯТА! А на траецкай бярозцы калыхаўся вымпел “эстафеты культуры”…

 

Людміла ЦВІРКО

http://zorkanews.by/2019/07/17/раённая-эстафета-культуры-адпачыва/

Интернет-ресурсы