Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Автовокзал в г.Узда
Автовокзал в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
17 октября 2018

Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы – разам!” сабрала ва Уздзе больш як 500 гледачоў

17 кастрычніка, Узда /Уласн. інф./.  У рамках мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт з узнагароджаннем працоўных дынастый, маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў, уручэннем падзяк прафсаюзнаму актыву.
Трэці год прафсаюзная акцыя працягвае сваё шэсце па гарадах краіны. Кастрычніцкі канцэрт ва Уздзе – юбілейны, а дакладней – 175-ы па ліку. Сёлета прафсаюзны праект праходзіць пад лозунгам “З вялікай любоўю да малой радзімы”. Дарэчы, гэта адзіная акцыя такога роду і маштабу ў Беларусі.
– Асаблівая ўвага падчас правядзення акцыі надаецца людзям, якімі ганарацца рэгіёны. Гэта і працоўныя дынастыі, і спартсмены, і творчыя дзеячы, і таленавітыя дзеці, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі.
Сапраўды, дасягненні любога прадпрыемства залежаць, перш за ўсё, ад тых людзей, хто на ім працуе. Калі ж работнікі звязаны паміж сабой яшчэ і роднаснай сувяззю, то поспех забяспечаны. З дзяцінства закладваюцца такія важныя каштоўнасці, як адказнасць, абавязак і патрыятызм. Працоўныя дынастыі Уздзеншчыны – залаты фонд калектываў. Гэтыя людзі выклікаюць шчырую павагу сваім прафесіяналізмам, добрасумленным стаўленнем да працы і адданасцю справе. Гэтым прынцыпам у сваім працоўным жыцці кіруюцца прадстаўнікі розных прафесій, якія падымаліся за ўзнагародамі на сцэну. Сярод іх – сувязісты, настаўнікі, медыкі, працаўнікі лясной і сельскай гаспадарак.




















Гонарам Уздзеншчыны з’яўляюцца працоўныя дынастыі:

- ГЕРАСІМЕНКА (стаж у медыцыне раёна толькі Міхаіла Маісеевіча і яго жонкі Марыі Афанасьеўны складае без малога 100 гадоў. Прыклад з бацькоў узяла і дачка Людміла Міхайлаўна Бялеева, стаўшы ўрачом-педыятрам, такую ж прафесію абраў для сябе і яго сын Васілій Міхайлавіч. Медыцына стала неад’емнай часткай жыцця і яго ўнука Міхаіла Аляксандравіча Герасіменкі. Медыцынскі ўніверсітэт скончыў і яшчэ адзін унук, сын Людмілы Бяляевай, Андрэй Аляксандравіч Бяляеў).
- БАРЫСЕВІЧ-ФІЛІПАВЫХ, агульны працоўны стаж якіх у ААТ “Ліцвяны-Агра” складае 200 гадоў.
- ПАПОК-ЦАРУК-ПАРХУТА (педагагічны стаж – 103 гады).
- КІЁНАК-ТАТУР-УКОЛАЎ (працоўны стаж у галіне электрасувязі – больш як 100 гадоў).
- ГНЯДЗЬКО (стаж работы на УП “Агракомплес “Белая Русь” – больш як 90 гадоў).
- АДАМОВІЧ (стаж работы ў лясной галіне – 72 гады).
- САЛАВЕЙ (стаж работы ў лясной галіне – 51 год).
- ФРАНЦКЕВІЧ (стаж работы ў лясной галіне – 35 гадоў).
У намінацыі “Настаўнік – малады спецыяліст” адзначаны:
- майстар вытворчага навучання Аляксандр Іванавіч ДУБОВІК і малады спецыяліст Павел Аляксандравіч МАЛАШЭВІЧ (сельскагаспадарчы ліцэй);
- настаўніцы Таццяна Міхайлаўна СНАПКОВА і Лілія Валер’еўна ЖУКОЎСКАЯ (Дзешчанская школа).
Падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб’яўлены:
- Ірыне Францаўне АКСЕНЧЫК, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі эксперыментальнай базы імя Катоўскага;
- Вользе Уладзіміраўне ДЗІДКОЎСКАЙ, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Уздзенскага раённага сацыяльна-педагагічнанга цэнтра;
- Людміле Віктараўне ТРОЙНІЧ, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзіцячай школы мастацтваў;
- Соф’і Яўгенаўне МІХАЙЛОЎСКАЙ, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Уздзенскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства унутраных спраў РБ.
У рамках народна-патрыятычнай акцыі прайшоў і гастрольны тур фіналістаў розных гадоў прафсаюзнага конкурсу “Новыя галасы – для любімай краіны” з удзелам калектываў, якія з’яўляюцца надзейнымі памочнікамі ФПБ. Іх выступленне ў Палацы культуры стала падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. Запомніліся гледачам і яркія выступленні народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка і заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай.

Газета “Чырвоная зорка” 
Вера ЛУКАШЭВІЧ, фота Сяргея ШАРАЯ

Интернет-ресурсы