Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
7 августа 2018

Сяброў збірае ДТСААФ

7 жніўня, Узда /Уласн. інф./. Трэці год запар раённая арганізацыйная структура ДТСААФ збірае сяброў – людзей розных пакаленняў і розных сфер дзейнасці. Здаецца, што можа іх аб’ядноўваць? Адказ відавочны – актыўная жыццёвая пазіцыя і жаданне атрымліваць новыя станоўчыя эмоцыі.

Вось і сёлета ўсе, хто ў мінулую суботу завітаў на гарадскі стадыён, засталіся ў захапленні ад убачанага. А паглядзець было на што!

Традыцыйную прапіску на падобных мерапрыемствах атрымала экспазіцыя, дзе былі прадстаўлены экспанаты з музея гісторыі ДТСААФ. Як адзначае адзін са стваральнікаў музея Яўгеній Уласевіч, усе экспанаты тут, зразумела, размясціць немагчыма, бо іх колькасць вымяраецца ўжо нават не дзясяткамі. А вось прадэманстраваць частку зброі, амуніцыі, іншых рарытэтных рэчаў можна, тым самым абудзіць інтарэс у падрастаючага пакалення і іх бацькоў да гісторыі.

Што-што, а розныя віды ўзбраення ва ўсе часы прыцягвалі і прыцягваюць да сябе ўвагу хлопчыкаў. Вось і ў суботні дзень жадаючых патрымаць тою ці іншую зброю ў руках было шмат. Больш старэйшыя практыкаваліся ў разборцы-зборцы аўтамата. З радасцю падлеткі ўдзельнічалі і ў прапанаваных ім конкурсах. Напрыклад, самым спрытным у адзяванні процівагазу стаў Артур Бець. У якасці прыза хлопчык атрымаў сертыфікат на бясплатнае наведванне ціра.

Не абыйшлося на свяце і без школы ваджэння. Прадэманстраваць навыкі ў фігурным ваджэнні аўтамабіля пажадалі як жанчыны, так і мужчыны. На вучэбным аўтамабілі “Daewoo Matiz”, якую прадаставіла РАС ДТСААФ, вадзіцелям неабходна было выканаць два заданні – праехаць “змейкай” і заехаць у бокс заднім ходам. Вядома ж, былі і вострыя віражы, і рэзкае тармажэнне. Лепшы час паказаў Руслан Лятун, не дапусціўшы пры гэтым ніводнай вадзіцельскай памылкі. Ён узнагароджаны граматай ДТСААФ і кнігай “Гвардыі камбат” (аўтар Я. Уласевіч), у якой расказваецца пра ўраджэнца вёскі Ліцвяны Паўла Міхайлавіча Гундзіловіча, кавалера ордэнаў Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга і ордэна Леніна.

Святочнасць гэтаму дню надалі і дзясяткі байкераў, у вызначаны час у суправаджэнні машыны супрацоўнікаў ДАІ павярнулі на стадыён і праехалі па ім некалькі кругоў. Як толькі матацыклы спыніліся, байкераў тут жа акружылі дзеці і дарослыя, аб’яднаныя адным жаданнем – зрабіць сэлфі каля магутных “жалезных коней”.

Пасля былі спаборніцтвы па армрэслінгу, дзе сілай рук мерыліся і і юнакі, і дзяўчаты, па паяданні сасіскі, палітай кетчупам і маянезам, у час руху на матацыкле і многія іншыя. Не адмаўлялі байкеры і ў просьбах пракаціцца з ветрыкам на магутных байках і г. д. А яшчэ байкеры не адмаўлялі нікому ў просьбе пракаціцца на матацыкле. Словамі не перадаць эмоцыі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія рабілі круг па стадыёне з уладальнікамі магутных машын.Роў матораў, пранізлівы смех, шчаслівыя воклічы зліваліся ў адзін гул.

Шмат эмоцый дзеці атрымалі, наведаўшы пляцоўку райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі не толькі дакрануцца да пажарнай тэхнікі і паглядзець, дзе што знаходзіцца, але і пасядзець за штурвалам, падняцца наверх машыны. На шматлікія пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак пра магчымасці пажарнай тэхнікі адказвалі намеснік начальніка РАНСа Дзмітрый Крупнік з калегамі Аляксандрам Корбутам, Анатолем Мордасам, іншымі. Актыўнасць дзеці праяўлялі і ў шматлікіх супрацьпажарных конкурсах. Лепшыя з лепшых атрымлівалі салодкія падарункі, пазнавальныя буклеты і расфарбоўкі. Галоўным жа падарункам юным гасцям стаў штучны “летні дождж”.

Запомніцца сустрэча з байкерамі і музычнаму калектыву “Кандраты”, якому сёлета выпала магчымасць выступіць у першы вечар на мотазлёце ва ўрочышчы “Сежа”. Шмат песень новым сябрам са сцэны падарылі кіраўнік гурта Юрый Рослік і музыканты Сяргей Казлоў, Сяргей Сахараў і Сяргей Гінько.

– Самае яркае ўражанне ад мерапрыемства – адчуванне таго, што байкеры – гэта адна вялікая сям’я, – дзеліцца ўражаннямі кіраўнік Юрый Рослік. – Усё было арганізавана на вышэйшым узроўні. Тут гарманічна перапляталіся пазітыў, прафесійнасць, згуртаванасць і ўзаемападтрымка. Арганізатарам толькі шчырыя словы ўдзячнасці!

Газета “Чырвоная зорка”, Вера ЛУКАШЭВІЧ

http://www.uzdanews.by/?p=48574#more-48574

Интернет-ресурсы