Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
16 февраля 2017

Святочная ўрачыстасць, прысвечаная падвядзенню вынікаў раённага спаборніцтва ва ўсіх сферах дзейнасці, адбылася 10 лютага ў Палацы культуры

16 лютага, Узда /Уласн. інф./. З нагоды падвядзення вынікаў раённага спаборніцтва ва ўсіх сферах дзейнасці сабраліся ў Палацы культуры перадавікі вытворчасці, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, прадстаўнікі органаў улады.

У фае ўстановы была арганізавана выстаўка прадукцыі райспажыўтаварыства, УП “Агракомплекс “Белая Русь”, Слуцкага сыраробнага камбіната, а таксама работ уздзенскіх майстроў і майстрых.

Пачалося мерапрыемства з харэаграфічнай пастаноўкі “Зямля мая” ў выкананні танцавальнага калектыву РДК і артыстаў Антаніны Каханай і Карыны Шыбко.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў злёту звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ляўковіч. Сяргей Віктаравіч спыніўся на дасягненнях мінулага года ў сельскай гаспадарцы і медыцыне, адукацыі і будаўніцтве, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарцы і г. д. Слухаючы даклад кіраўніка раёна, прысутныя ў зале злавілі сябе на думцы: пакаленні ўздзенцаў сваімі рукамі, розумам, сілай духу стваралі і ствараюць сённяшняе аблічча раёна. Станоўчую ацэнку старшыня райвыканкама даў дзейнасці маладых кіраўнікоў сельгасарганізацый Яўгенія Грушы (саўгас “Гарадок”) і Дзмітрыя Махіны (ААТ “Уздзенскі райаграсэрвіс”), кіраўніка са стажам і вопытам Сяргея Лабанава (ААТ “Наднёман”). Шмат добрых слоў прагучала ў адрас і іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі, працоўных калектываў райбальніцы, ТАА “Марк Фармэль”, СГК ЗАТ “Вітэкс”, УП “Агракомплекс “Белая Русь”, сістэмы адукацыі.

Сяргей Ляўковіч падзякаваў удзельнікам мерапрыемства за адданасць раёну, адказныя адносіны за даручаную справу, узаемаразуменне і ўзаемапавагу, пажадаў усім новых працоўных здабыткаў.

 Затым старшыня райвыканкама ўручыў заслужаныя ўзнагароды перадавікам вытворчасці, лепшым працоўным калектывам. Пераходныя чырвоныя сцягі пераможцаў спаборніцтва з занясеннем калектываў на раённую Дошку гонару атрымалі ТАА “Марк Фармэль”, ААТ “Асілак”, Уздзенская СШ № 2 імя К. Крапівы і Слабадскі сельскі выканаўчы камітэт. Прозвішчы і імёны тых, хто атрымаў граматы і падзякі райвыканкама, названы ў суботнім нумары раённай газеты. За падзячнымі пісьмамі на галоўную сцэну раёна падымаліся загадчыца малочна-таварнай фермы “Касцюкі” ААТ “Уздзенскі” Валянціна Баран, электрагазазваршчык ПМК-69 Уладзіслаў Быліна, трэнер-выкладчык ДЮСШ Алена Быліна, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” Вікторыя Галіцкая, начальнік аддзела разлікаў РКЦ № 31 “Белагра-прамбанка” Таццяна Герасімовіч, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў вузла электрасувязі Генадзій Грыб, трактарыст-машыніст ААТ “Хатляны” Юрый Грышан, урач-гігіеніст РЦГіЭ Марына Гулік, жывёлавод саўгаса “Гарадок” Галіна Дубовік, трактарыст-машыніст СГК ЗАТ “Вітэкс” Ілья Есімчык, галоўны падатковы інспектар інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Уздзенскім раёне Андрэй Кашкан, ветурач з УП “Агракомплекс “Белая Русь” Юрый Ламака, вадзіцель вытворчага ўчастка Слуцкага сыраробнага камбіната Сяргей Сацура.

 Старшыня райвыканкама ўручыў узнагароды жывёлаводам, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі.
За поспехі ў вучобе падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі і школьнікі.
Ганаровыя граматы аблвыканкама з рук старшыні абласнога Савета дэпутатаў Івана Эдуардавіча Ліпніцкага атрымалі дырэктар ААТ “Ліцвяны-Агра” Андрэй Абрамчык, галоўны ўрач райбальніцы Аляксандр Дрэйчук, намеснік рэдактара раённай газеты Святлана Міхайлоўская, галоўны інжынер ТАА “Марк Фармэль” Людміла Шыбко, аператар па абслугоўванні свінаматак з парасятамі УП “Агракомплекс “Белая Русь” Ганна Кісель. Падзякамі аблвыканкама адзначаны прадавец магазіна “Славяначка” Людміла Вайцяховіч, харэограф дзіцячай школы мастацтваў Наталля Бацішчава, загадчыца Нёманскага дзіцячага сада Раіса Каробка. Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўручаны дырэктару УП “Агракомплекс “Белая Русь” Уладзіміру Сяброўскаму і галоўнаму заатэхніку ААТ “Асілак” Надзеі Бушыла.

Рашэннем райвыканкама пераможцамі сярод устаноў аховы здароўя, культуры і адукацыі прызнаны Лашанская амбулаторыя (загадчык – Дзмітрый Лакціёнаў), Дзешчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа (дырэктар – Рамуальда Нямчонак) і цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса (загадчыца Аксана Драчан).
Шмат цёплых і шчырых слоў працаўнікам Уздзеншчыны адрасавалі ганаровыя госці. Сярод іх – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Лобач, былыя першыя сакратары райкама партыі Аляксандр Мяцельскі і Фёдар Клюкач, генеральны дырэктар СГК ЗАТ “Вітэкс” Віктар Цярэшчанка, старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай Арцюшкевіч, намеснік дырэктара ААТ “Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў” Аляксандр Чэркас.
У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі Стаўбцоўскага, Клецкага, Валожынскага раёнаў.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў адбыўся святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры раёна, выхаванцамі і выкладчыкамі дзіцячай школы мастацтваў.

 Вера ЛУКАШЭВІЧ,
Таццяна МЯТЛІЦКАЯ, Сяргей ШАРАЙ
http://www.uzdanews.by/?p=45105

Интернет-ресурсы