Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
isp@uzda.minsk-region.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Церковь в г.Узда
Церковь в г.Узда
Главная / Новости / Новости района
13 декабря 2017

У 2018 год – з “Чырвонай зоркай” і падарункамі!

13 снежня, Узда /Уласн. інф./. Працягваецца падпіска на раённую газету “Чырвоная зорка” на наступны год. Са снежня гэтага года ваша любімае выданне выходзіць у фармаце 16-ці поўнакаляровых старонак мясцовых навін, а ў дадатак вы маеце магчымасць знаёміцца з цікавымі паведамленнямі пра жыццё вобласці, краіны, замежжа са старонак “Мінскай праўды”. У такім аб’ёме раённая газета будзе прыходзіць да чытача і ў студзені, наступныя месяцы будучага года. Вас чакаюць прыемныя сустрэчы, цікавыя знаёмствы, арыгінальныя па зместу і форме матэрыялы пра нашу Уздзеншчыну.
Як і ў папярэднія гады, рэдакцыя газеты падрыхтавала для сваіх сяброў святочныя сюрпрызы. Па два падпісчыкі з гарадскога і сельскіх аддзяленняў паштовай сувязі, якія аформяць сяброўства з газетай на першы квартал ці першае паўгоддзе 2018 года і дашлюць у рэдакцыю (г. Узда, вул. Першамайская, 52) копіі падпісных дакументаў, у выніку розыгрышу атрымаюць каштоўныя падарункі. Будуць заахвочаны і два актыўныя паштальёны, распаўсюджвальнікі раённай газеты, якія захаваюць леташні ўзровень падпіскі, адшукаюць новых чытачоў.
Вынікі завочнага спаборніцтва будуць падведзены і ўшанаваннне шчасліўчыкаў адбудзецца ў пачатку будучага года. Спяшыце ў паштовыя аддзяленні, звяртайцеся да паштальёнаў і чакайце прызоў! Будзем разам!

Интернет-ресурсы