Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Грабовая аллея
Грабовая аллея
Главная / Новости / Новости района
21 июня 2017

У раёне важнае значэнне надаецца навядзенню парадку на зямлі

21 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./.  Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да вясковых жыхароў, дачнікаў, супрацоўнікаў сельскіх Саветаў, кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, высокія. Добраўпарадкаванне з’яўляецца абавязкам кожнага ўладальніка тэрыторыі. У раёне рэалізуецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прывядзенне ў належны стан вытворчых і сельскагаспадарчых аб’ектаў, пустуючых участкаў, тэрыторый агульнага карыстання, вясковых падворкаў.

Зразумела, гэта справа не аднаго дня. Работа, якую штодзень праводзяць старшыні сельскіх Саветаў, дае свае вынікі. Вёскі набываюць прывабны выгляд: скошваецца трава, абнаўляюцца агароджы, ліквідуюцца аварыйныя дрэвы …

- У рабоце па добраўпарадкаванні павінен быць сістэмны падыход, – такую думку выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч, у чарговы раз аб’язджаючы тэрыторыі Уздзенскага, Слабадскога, Дзешчанскага і Азерскага сельсаветаў.

 Месца купання ў вёсцы Сямёнавічы. Рабочыя ўстанаўлівалі слупы для валейбольнай пляцоўкі. Тут жа знаходзіўся і старшыня Уздзенскага сельвыканкама Леанід Дубовік.

 – Месцам купання пастаянна ўдзяляецца ўвага, – адзначае Леанід Віктаравіч. – Яны павінны быць абкошаны, тут павінны знаходзіцца сметніцы, альтанка, раздзявальня, абсталявана месца спуску ў ваду. Цяпер адпачываючыя змогуць тут і ў валейбол пагуляць. Праўда, надвор’е не зусім летняе. А яшчэ хацелася б, каб людзі разумелі, што ўсё гэта робіцца для іх камфортнага адпачынку і цанілі зробленае…
Пацікавіліся планамі на дзень.

- Гэта акоска меліярацыйных каналаў у аграгарадку Зенькавічы работнікамі ПМК-69. Пасля абеду пры непасрэдным удзеле ААТ “Уздзенскі” (дырэктар гаспадаркі Віталій Крывіцкі паабяцаў выдзе-ліць “амкадор”) будуць ліквідаваны звалкі ў вёсках Чурылава і Зенькавічы. Таксама будзем працягваць работы па абкошванні пустуючых участкаў у Чурылаве.

Паварот на Пырашава. На вочы трапіў трактар, які абкошваў тэрыторыю агульнага карыстання. Спыніліся, тут і старшыня Слабадскога сельскага Савета Таццяна Пракацень пад’ехала.

- З тэхнікай сёння дапамагае ДРБУ-163. Гэта іх трактар абкошвае тэрыторыю, другі трактар з прычэпам задзейнічаны каля брыгады, што ліквідуе звалку ў прыдарожнай паласе гэтай жа вёскі, – расказвае Таццяна Паўлаўна.

Пасля заканчэння работ каля вёскі Пырашава людзі і тэхніка накіраваліся ў Крастынтэрн. Там іх чакаў новы фронт работы: спальванне галля, ліквідацыя чарговай несанкцыянавай звалкі. Далей – акоска могілак у Вясёлым і добраўпарадкаванне паркавай зоны ў Даўгінаве.

- Работы хапае. Учора абкошвалі тэрыторыі ў Віркове, Адрынішчах, Навасадах, Чашыне, не абмінулі увагай і помнікі, – адзначае старшыня сельвыканкама. – На пятніцу абяцалі выдзеліць тэхніку дарожнікі.

Шмат увагі надаецца і рабоце з дачнікамі, асабліва – у выхадныя дні. Ім трэба патлумачыць, што касіць неабходна ад межаў свайго ўчастка не адзін, а пяць метраў, убіраць тэрыторыю да восі праезнай часткі дарогі. Ды і на падворках неабходна парадак падтрымліваць. Не абыходзіцца і без вырашэння спрэчных пытанняў паміж суседзямі.

 Работы па абкошванні вяліся таксама на тэрыторыі Дзешчанскага сельсавета. Тэхніка і людзі шчыравалі ў Дзешчанцы і Цялякаве. Не было звалак і вакол кар’ера ў Ячанцы.

 Многае зроблена і на тэрыторыі Азерскага сельсавета. У Каралёве работнікі РЭСа пазразалі кусты і дрэўцы ўздоўж дарогі пад лініямі электраперадач, з касой хадзіў работнік камунгаса. Непрыемнасць, звязаную з парывам водаправода па вуліцы Садовай, аператыўна ліквідоўвалі супрацоўнікі ЖКГ і водаканала.

Радыкальныя меры ў Азерскім сельсавеце вырашылі прымяняць да тых, хто не ведае што рабіць са смеццем, вывозіць яго за межы свайго падворка. Тут сталі выкарыстоўваць фотапасткі. Ужо ў многіх месцах можна назіраць таблічкі з надпісамі “Выкідваць смецце забаронена. Вядзецца відэаназіранне”.

Магчыма, страх патрапіць у аб’ектыў фотакамеры, атрымаць “пісьмо шчасця” са здымкам сябе, прыгожага, ці нумара свайго аўтамабіля, а пасля заплаціць салідны штраф спыніць несумленных грамадзян.

- Першымі ў раёне выкарыстоўваць такія прыборы пачалі ў лясгасе, – адзначае Ігар Пятровіч. – Для работнікаў лясной гаспадаркі фотапасткі неабходны ў месцах несанкцыянаваных звалак бытавых адходаў, самавольных высечак, складзіравання драўніны з мэтай папярэджвання яе раскрадання, у месцах захоўвання дзяржаўнай маёмасці, у месцах адпачынку і г. д. І гэта практыка ўжо дала станоўчыя вынікі. Дык чаму не прымяніць такі вопыт у сельскіх Саветах?

 Праязджаючы па вуліцы Садовай, звярнулі ўвагу на тое, як прыгожа людзі ўмеюць аформіць месцы, дзе жывуць. Для гэтага вяскоўцы выкарыстоўваюць розныя матэрыялы: гуму і пластыкавыя бутэлькі, выразаныя фігуры з дрэва, лялькі ў беларускіх строях, вырабы з гліны, не кажучы ўжо пра мноства кветак… 

Вера ЛУКАШЭВІЧ
http://www.uzdanews.by/?p=46785#more-46785

Интернет-ресурсы