Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
5 июля 2019

У раённым Доме культуры прайшоў урачысты сход і канцэрт да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 

5 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Як было адзначана ў прывітальным слове старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Савіцкага, гэта дата для жыхароў раёна памятная ўдвая. Менавіта 2 ліпеня 1944 года уздзенская зямля была поўнасцю вызвалена ад ворага. Нагадаўшы гісторыю ваенных падзей, у якой слаўнай стронкай упісаны гераічныя подзвігі ўраджэнцаў Уздзеншчыны, Сяргей Канстанцінавіч падзякаваў усім ветэранам за свята, за іх каштоўны жыццёвы вопыт, і яшчэ раз падкрэсліўшы, што гэтыя шаноўныя людзі былі і застаюцца нашай духоўнай апорай.
—Вялікі дзякуй родным і блізкім нашых ветэранаў. якія пастаянна з імі побач і акружаюць іх сваім клопатам і ўвагай, — як заўсёды лаканічным быў у сваім выступленні начальнік адасобленай групы ваенкамата па Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Аляксандр Тоўсцік. — А тым, што такая рэальная пастаянная дапамога ёсць я пераканаўся, пабываўшы ў кожным доме 46 чалавек, калі ўручаў ім юбілейныя медалі “75 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Ва ўрачыстай абстаноўцы пад апладысменты залы, якая ўстала ў адным парыве, былі ўручаны юбілейныя медалі Міхаілу Іванавічу Бондараву, Івану Гаўрылавічу Геоеву, Яўгенію Рыгоравічу Грунтаву, Івану Ермалаевічу Любчанку, Аляксандру Пракоф’евічу Тоўстаму, Зінаідзе Уладзіміраўне Чаглей.
Шчырыя словы вядучых Аляксандра Каханага і Алены Малашэвіч, прывітанне народнага калектыву “Зборная субота” і феерычнае выступленне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой сталі яркім момантам і цудоўным падарункам ўсім, хто знаходзіўся ў глядзельнай зале, пасля чаго і душа спявае і хочацца жыць, тварыць, кахаць у сугуччы з такімі цудоўнымі радкамі: “Беларусь – імя святое, наша любая Белая Русь. Беларусь – пачуццё дарагое, мы ўсе дзеці твае, Беларусь”.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Фота Сяргея ШАРАЯ
http://zorkanews.by/2019/07/04/2-ліпеня-ў-раённым-доме-культуры-прайшо/

Интернет-ресурсы