Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Грабовая аллея
Грабовая аллея
Главная / Новости / Новости района
5 июля 2019

Уздзеншчына святкавала 75-годдзе вызвалення Беларусі і Дзень Незалежнасці 

5 ліпеня, Узда /Уласн. інф./. Выступленнем узорнага дзіцячага духавога аркестра дзіцячай школы мастацтваў каля будынка райвыканкама пачалося святкаванне Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ў нашым горадзе. Жыхары і госці райцэнтра віталі адзін аднаго са святам, а потым пад бравурныя акорды марша ўрачыстым шэсцем прайшліся да помніка загінуўшым воінам у парк Перамогі.
































Сёлета ў святочнай калоне разам з ветэранамі вайны і працы, працоўнымі калектывамі, моладдзю ішлі дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў з Шатурскага раёна Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Гробіньскага краю Латвійскай Рэспублікі і Яванскага раёна Рэспублікі Таджыкістан.



















Ускладаннем да падножжа помніка воінам-вызваліцелем кветак, вянкоў, гірляндаў ад кіраўніцтва раёна, гасцей з гарадоў-пабрацімаў, а таксама грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і моладзі пачаўся святочны мітынг. Яго адкрыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі, адзначыўшы, што Дзень Незалежнасці – важнае свята ў жыцці краіны, якое сімвалізуе нацыянальнае яднанне, прыемнасць пакаленняў, агульную адказнасць за сучаснасць і будучыню Радзімы, аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца шматвякавой гісторыяй, духоўнай і культурнай спадчынай народа. Асаблівую ўдзячнасць Сяргей Канстанцінавіч адрасаваў ветэранам, пажадаў ім моцнага здароўя, жыццёвых сіл, сямейнага дабрабыту.



















Ад душы прагучалі шчырыя словы віншавання са святам начальніка адасобленай групы ваеннага камісарыята Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Аляксандра Тоўсціка. Пранікнёна віталі гараджан і госці з гарадоў-пабрацімаў. Вучаніцы сярэдняй школы № 2 імя К. Крапівы Вікторыя Міціна і Вікторыя Варанецкая запэўнілі, што маладое пакаленне застаецца верным традыцыі дзядоў і прадзедаў і дастойна будзе іх прымнажаць.

Мінутай маўчання, салютнымі аўтаматнымі чэргамі ўшанавалася памяць тых, хто цаной велізарных намаганняў і ахвяр дараваў нам свабоду, шчасце жыць і радавацца сонцу. Яшчэ большую сімвалічнасць урачыстасці надала вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Беларусь моцная”.




















Свята мела прыгожы працяг на пляцоўцы каля Палаца культуры . Салдацкая каша, святочны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, тэматычныя пляцоўкі працягвалі атмасферу сяброўства, гасціннасці, святочнасці. Нават пераменлівы характар надвор’я не сапсаваў настрой тых, хто вырашыў з размахам адзначыць галоўнае свята краіны.



















Святочны канцэрт пачаўся паказальнымі выступленнямі раённага клуба шатакан каратэ-до “Бушыдо”. Музычная праграма, падрыхтаваная артыстамі раённага Дома культуры ўспрымалася на адным дыханні, услаўляла подзвіг народаў у гады вайны і прыгажосць чалавечых адносін. 

Святочныя мерапрыемствы доўжыліся да позняга вечара, на прыканцы якіх жыхары, госці горада і раёна разам з усёй краінай спявалі дзяржаўны гімн і радаваліся салюту, які расквеціў неба над родным горадам усімі колерамі вясёлкі.

Наталля КЛІМОВІЧ, фота Сяргея ШАРАЯ

http://zorkanews.by/2019/07/03/урачыстым-шэсцем-прайшлi-ўздзенцы-да-п/

http://zorkanews.by/2019/07/03/госці-з-гарадоў-пабрацімаў-вiталi-гарад/

http://zorkanews.by/2019/07/03/уздзеншчына-святкуе-дзень-незалежна/

 

Интернет-ресурсы