Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

Для деловой переписки e-mail:
info@uzda.gov.by

Для обращений граждан и юридических лиц
e-mail:
uzdarai@gmail.com

Разлив Нёмана
Разлив Нёмана
Главная / Новости / Новости района
22 марта 2019

Выязны прыём старшыні Уздзенскага райвыканкама адбыўся ў аграгарадку Возера

22 сакавіка, Узда /Уласн. інф./. Вада і зямля – гэтыя два пытанні цікавілі жыхароў аграгарадка Возера, якія завіталі да старшыні райвыканкама падчас выязнога прыёму. Амаль дзве гадзіны доўжыўся дыялог Сяргея Канстанцінавіча ў Азерскім сельвыканкаме з жыхарамі гэтага населенага пункта. Кампетэнтныя адказы на пытанні, што непакояць заяўнікаў, давалі, дапамагаючы разабрацца ва ўсіх узнікаючых нюансах, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Алена Грэчка, галоўны санітарны ўрач раёна Аляксандр Унуковіч, начальнік УКБ Сяргей Трус, дырэктар ДРБУ-163 Вадзім Рабушка і галоўны інжынер ЖКГ Раман Бандарык.

– Трэба зразумець, што вырашэнне таго ці іншага пытання, з якімі грамадзяне прыходзяць на прыёмы, гэта не хвілінная справа, і іх лёс не залежыць ад таго, што яго хочуць ці не хочуць вырашаць. У любой сітуацыі трэба разабрацца, улічваючы ўсе акалічнасці справы, не малую ролю мае і фінансавы бок, – рэзюмаваў С. Савіцкі.

Падчас прыёму была звернута ўвага, што Возера мае статус аграгарадка, а адпаведнай шыльды – няма. Старшыня райвыканкама даў даручэнне – на працягу года адпрацаваць гэта пытанне па ўсіх аграгарадках раёна, а іх не так ужо і многа.

Па ўсіх агучаных праблемах дадзены тлумачэнні і канкрэтныя даручэнні.

 

Газета “Чырвоная зорка”,

Таццяна МЯТЛІЦКАЯ

http://zorkanews.by/2019/03/16/выязны-прыём-старшыні-райвыканкама-а/ 

Интернет-ресурсы