Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Грабовая аллея
Грабовая аллея
Главная / Новости / Новости района
7 сентября 2017

Завяршылася летняя аздараўленчая кампанія школьнікаў

7 верасня, Узда /Уласн. інф./.  Пра  асаблівасці  і вынікі летняй аздараўленчай кампаніі школьнікаў расказала галоўны спецыяліст  прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным  лячэнні Ірына ПОЖАХ.
Сістэма летняга аздараўлення школьнікаў у нашым раёне добра адладжана.  Штогод у маі адпаведным рашэннем райвыканкама зацвярджаецца яе план. Сёлета пры яе арганізацыі вялікая ўвага ўдзялялася правядзенню выхаваўчай, фізкультурна-аздараўленчай і культурна-масавай работы, пытанням бяспечнага прабывання дзяцей у лагерах. Належная ўвага надавалася  харчаванню. Распрацаваныя спецыялістамі  меню для дзяцей трох узроставых груп прадугледжвалі пяціразовае  харчаванне, якое адпавядала неабходным нормам.
Летняя аздараўленчая кампанія ахапіла сёлета 40% ад агульнай колькасці дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Даны паказчык захаваўся на ўзроўні апошніх гадоў. Усяго аздаравіўся 891 школьнік, з якіх 491 у лагерах з дзённым прабываннем і 400 – з кругласутачным. Аздараўленчыя лагеры з дзённым прабываннем, дзе ў асноўным адпачывалі вучні малодшых класаў, дзейнічалі ў 12 агульнаадукацыйных установах. Любімым месцам адпачынку дзяцей стаў  кругласутачны лагер у вёсцы Крывялі. У ліпені  на працягу 18 дзён там адпачываў  51 школьнік, а  ў жніўні на працягу двух 9-дзённых змен – 120 юных спартсменаў. У профільных лагерах адпачылі 229 чалавек.
Як і ў папярэднія гады асаблівая ўвага пры арганізацыі летняга аздараўлення ў раёне ўдзялялася дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся бе бацькоўскай апекі, дзецям-інвалідам. Тут  расходы кампенсаваліся за кошт рэзервовага фонду раённага выканаўчага камітэта. Сёлета на даплату да поўнага кошту пуцёвак для гэтай катэгорыі дзяцей было накіравана больш як 2000 рублёў. Прыемна адзначыць і тое, што ў нас самыя нізкія цэны на пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры. Так, даплата бацькоў у кругласутачны лагер на 18 дзён склала  ад 50 да 66 рублёў у залежнасці ад узросту дзіцяці, а за 9 дзён у профільным кругласутачным лагеры – ад 22 да 30 рублёў, у спартыўным – ад 35 да  53 рублёў. Астатнія расходы па летнім аздараўленні ўзяла на сябе дзяржава.
Датацыя прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра  па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва з разліку на адно дзіця склала : у кругласутачным лагеры – 175 рублёў, з дзённым прабываннем – 72 рублі, у спартыўна-аздараўленчым – 85 руб. Такім чынам, на аздараўленне дзяцей у лагерах усіх тыпаў Уздзенскага раёна выдзелены 71151 рубель.
Усім дзецям, хто па медыцынскім заключэнні мае патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні , выдзяляюцца пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі нашай краіны і за яе межамі. З пачатку года ў дзіцячых санаторыях пабывалі 66 дзяцей, якія вучацца  ў 1 - 11 класах. Чаргі  на атрыманне пуцёвак для дзяцей школьнага ўзросту ў раёне няма. Лічу неабходным яшчэ раз нагадаць бацькам, чые дзеці маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні, звяртацца за пуцёўкамі ў дзіцячыя санаторыі ў камісіі па аздараўленні па месцы сваёй працы або непасрэдна да галоўнага спецыяліста раёна па тэлефоне 53-6-68. Дзіцячыя санаторыі функцыянуюць круглы год, наладжаны ў іх і вучэбны працэс. Пуцёўкі для дзяцей – бясплатныя.

Газета “Чырвоная зорка”,
Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Интернет-ресурсы