Адрес райисполкома: Республика Беларусь, Минская область, 223411 г.Узда, ул. Советская, 22.

Телефон приемной: (8-01718) 65-5-07

Факс приёмной райисполкома: (8-01718) 65-3-57

E-mail: isp@uzda.minsk-region.by

Гостиница в г.Узда
Гостиница в г.Узда
Главная / Регион / Побратимы / Шатурский район Российской Федерации

Шатурский район Российской Федерации

17 марта 2010 года в городе Узда состоялось подписание Соглашения об установлении породненных связей и сотрудничества между Узденским районом Минской области Республики Беларусь и Шатурским муниципальным районом Московской области Российской Федерации в торгово-экономической, научно-технической и гуманитарно-культурной сферах.

Дэлегацыя Шатурскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці, якую прадстаўлялі кіраўнік адміністрацыі Андрэй Давыдавіч Келлер і начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела адміністрацыі Таццяна Васільеўна Дурава, з цікавасцю знаёміліся з нашым краем.

Многае аб’ядноўвае гэтыя рэгіёны, а найперш — славянскія карані, агульнае мінулае. І калі для нашага раёна падтрыманне добрасуседскіх сувязяў з былымі рэспублікамі Савецкага Саюза засталося ў савецкім мінулым, то для Шатурскага раёна гэтая традыцыя працягваецца і сёння — падпісаны і ажыццяўляюцца многія праекты з гарадамі-пабрацімамі з Украіны і Балгарыі. І вось настала чарга наладзіць такія сяброўскія сувязі і з Беларуссю.

Хлебам-соллю, урачыстай прывітальнай песняй сустракалі шаноўных гасцей дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных строях, калектыў “Зборнай суботы”. Затым знаёмства прадоўжылася ў кабінеце старшыні раённага выканаўчага камітэта.
А. Келлер расказаў пра свой раён, кіраўніком адміністрацыі якога ён з’яўляецца шосты год. Уздзенцы з цікавасцю даведаліся пра вопыт маскоўскіх калег у вырашэнні многіх сацыяльных задач. Няма там вызваленых пасад старшыні райсавета, дэпутатаў, ідэалагічных структур, але работа ў гэтым плане праводзіцца і немалая, і вопыт суседзяў можна прымяняць і на нашай глебе.

Неблагія ў іх напрацоўкі па патрыятычным выхаванні, у краязнаўчай рабоце.

— Галоўная наша цікавасць у час візіту ў ваш раён, — зазначыў Андрэй Давыдавіч, — не ў нейкай камерцыйнай выгадзе. Мы хочам, каб на Уздзеншчыне больш даведаліся пра наш раён, нашы традыцыі, больш палюбілі Расію. А мы ў сваю чаргу будзем вельмі рады бачыць вас сваімі гасцямі. У прыватнасці, ужо ў бліжэйшы час, у дні святкавання 65-й гадавіны Вялікай Перамогі, запрашаем наведаць Падмаскоўе прадстаўнікоў вашага раёна: ветэранаў, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, вытворцаў. Мы прыкладзём усе намаганні, каб прасоўваць рэалізацыю вашых тавараў на нашым рынку, і наадварот. Многая наша прадукцыя атрымала міжнародны сертыфікат адпаведнасці па якасці, і ваша прадукцыя, якая адпавядае міжнародным стандартам (а мы ведаем, што, у прыватнасці, прадукцыя лёгкай, харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі ў беларусаў заўсёды цудоўнай якасці), будзе карыстацца ў нас попытам.

Вячаслаў Вячаслававіч Пахольчык, у сваю чаргу, расказаў пра тое, чым багаты ўздзенскі край.

Дэлегацыі абмяняліся сувенірамі: гербамі рэгіёнаў, энцыклапедычнымі выданнямі, каштоўнымі падарункамі.

Госці наведалі сядзібу А. Наркевіча-Ёдкі ў Наднёмане, кальвінскі збор у п. Першамайск, жывёлагадоўчыя памяшканні і лінію па разліву касметыкі сельгаскалектыва “ЗАТ Вітэкс”, Дзешчанскую СШ, мясцовы конна-спартыўны клуб і фізкультурна-аздараўленчы комплекс, санаторый “Пад’ельнікі”, райунівермаг, Уздзенскую санаторную школу-інтэрнат, дзіцячую школу мастацтваў.

Официальный сайт администрации Шатурского района
http://www.shatura.ru

Интернет-ресурсы