Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 мая 2019

Адкрыццё камп’ютарнага класу ў Сямёнавіцкай базавай школе

11 мая, Узда /Уласн. інф./. Дзясятага мая ў Сямёнавіцкую базавую школу Уздзенскага раёна завітаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка. Прыехаў ён сюды з прыемнай місіяй. У час сакавіцкага прыёму грамадзян у нашым райвыканкаме педагогі гэтай школы папрасілі міністра паспрыяць у хутчэйшай замене камп’ютараў, якія спраўна служылі навучальнаму працэсу з 2006 года. І вось сваё абяцанне Ігар Васільевіч выканаў.
На парозе школы шаноўнага госця сустракалі намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Федчанка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Уладзімір Казючыц і дырэктар навучальнай установы Ірына Калоша, а потым цёпла прывіталі дзеці. Увазе прысутных былі прапанаваны выстаўка карцін мастака з вёскі Куль Алеся Філіповіча і выстаўка фотаздымкаў яго дачкі Марыі Філіповіч.
Гасцей запрасілі ў кабінет інфарматыкі. Тут толькі што ўстанавілі новую тэхніку: шэсць сучасных камп’ютараў для вучняў і адзін – для выкладчыка. Настаўніца інфарматыкі Галіна Сухаверка шчыра падзякавала за шчодры падарунак і правяла з дзевяцікласнікамі ўрок па тэме “Развіццё творчых здольнасцей вучняў з дапамогай актыўнага вобразнага мыслення, развіцця ўмення працаваць з камп’ютарамі”. Міністр адукацыі паведаміў, што за камп’ютарны клас сямёнавіцкія школьнікі і іх выкладчыкі павінны быць удзячны і рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыеэлектронікі Вадзіму Богушу. Паміж гэтай вышэйшай навучальнай установай і сельскай школай заключаны дагавор аб далейшых узаемасувязях.
А завяршылася сустрэча ўрачыстым мерапрыемствам “Я – грамадзянін сваёй краіны” ў рамках Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Перад тым, як павязаць піянерскія гальштукі дзесяці малодшым школьнікам з Сямёнавіцкай базавай і Нёманскай сярэдняй школы імя І. Гурскага, Ігар Карпенка прыгадаў свае школьныя гады, павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з гэтай знамянальнай падзеяй у іх жыцці, пажадаў юным грамадзянам нашай краіны поспехаў. Са словамі прывітання звярнуўся да дзяцей ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, выпускнік школы 1960 года Міхаіл Чыгір.
Міністр адукацыі ўручыў вучням яшчэ адзін падарунак – набор баскетбольных і футбольных мячоў, якія, безумоўна, прыгадзяцца напярэдадні летніх канікулаў. А Ігару Карпенку пра сустрэчу ў Сямёнавічах будзе нагадваць лялька-абярэг, якую ён атрымаў з рук дзяцей і выкладчыкаў.

 

Віктар САБАЛЕЎСКІ, Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://zorkanews.by/2019/05/10/адкрыццё-кампютарнага-класу-ў-сямёна/

Да спіса навін