Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 чэрвеня 2019

Адкрыццё супермаркета “Радуга” і рэстарана хуткага харчавання “Гудзон” у г. Узда

21 чэрвеня, Узда /Уласн. інф./. Дзень 15 чэрвеня стаў знакавай для нашага райцэнтра. У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё супермаркета “Радуга” і рэстарана хуткага харчавання “Гудзон”. Размясціліся новыя аб’екты гандлёвай сеткі ТАА “Гандлёвы дом “Радуга-святло” па адрасе вул. Савецкая, 1.
Гісторыя ТАА “Гандлёвы дом “Радуга-святло” пачалася ў 2004 годзе з адкрыцця першага магазіна. Цяпер гэта сапраўдная гандлёвая сетка са сваімі магазінамі і рэстаранамі. Сёлетні год для арганізацыі – юбілейны. 15 гадоў – на рынку! За гэты час “Радуга” адкрыла магчымасці для больш як 1500 супрацоўнікаў. У юбілейны год яна завітала і ў наш райцэнтр, адкрыўшы тут 17-ы па ліку супермаркет і 4-ы рэстаран “Гудзон”.
Адкрыццё супермаркета, без сумлення, надоўга запомніцца жыхарам нашага райцэнтра. Да моманту адкрыцця амаль уся пляцоўка перад гандлёвым аб’ектам была запоўнена людзьмі. Многія ішлі сюды сем’ямі, як на свята. І ім сумаваць не давялося. Была арганізавана культурна-забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых. Многіх чакалі падарункі і прыемныя сюрпрызы.
У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця магазіна і пераразання чырвонай стужкі прыняла ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Анжэла Федчанка.
Як толькі была перарэзана чырвоная стужка, у гандлёвую залу зайшлі першыя пакупнікі. А першых пакупнікоў, дарэчы, было вельмі шмат, таму першыя пару гадзін у кожную з наяўных кас выстраіліся салідныя чэргі.
“Радуга” плануе здзіўляць сваіх пакупнікоў ужо ўпадабанай многімі выпечкай і кулінарнай прадукцыяй уласнай вытворчасці, тортамі і пірожнымі ад кандытарскай фабрыкі “Белая Русь”, раздзелкай свежага мяса і птушкі. Працуе ў супермаркеце і аддзел прамысловых тавараў. Для пакупнікоў будуць дзейнічаць добрыя скідкі, акцыйныя прапановы, а таксама кожны можа прыняць удзел у бонуснай праграме.
Добрым дадаткам да супермаркета для жыхароў і гасцей Уздзеншчыны стане рэстаран хуткага харчавання і здаровага фастфуду “Гудзон”, фармат і стравы якога ўжо добра знаёмыя тым, хто наведваў падобныя ўстановы ў іншых гарадах вобласці. Галоўныя перавагі, якія могуць ацаніць наведвальнікі рэстарана, – хуткая, смачная і, самае галоўнае, здаровая ежа. У меню “Гудзона”: арыгінальныя бургеры па фірмовых рэцэптах з натуральнымі інгрэдыентамі ў складзе, курачка грыль і піца. Аматары салодкага па вартасці ацэняць і дэсерты, а сагрэцца ў халоднае надвор’е дапамогуць гарачыя напіткі. Самыя маленькія наведвальнікі таксама не застануцца без увагі.
Адметнасцю суботняга дня сталі і насычаная праграма, якую жыхарам і гасцям нашага горада прапанавалі арганізатары. Ужо здалёку ўвагу ўсіх прыцягвалі атракцыёны, на якія так хацелася патрапіць дзецям і падлеткам. Таму зразумела, чаму не меньшала чарга ў білетную касу. Аднак большасць людзей спяшалася заняць месцы за столікамі летняга кафэ, схаваўшыся ад спякотнага сонца, ці ў цені дрэў. Галоўнае, каб не вельмі далёка ад сцэнічнай пляцоўкі, бо праграмай быў прадугледжаны і святочны канцэрт.

Аднак яшчэ і да з’яўлення спевакоў пляцоўка не пуставала. З дзецьмі весела бавілі час аніматары, сярод прысутных асабліва вылучаліся артысты на хадулях і ў сцэнічных касцюмах любімых мультыплікацыйных перасанажаў. І як тут не зрабіць каларытны здымак-сэлфі! Такіх ахвотных было дастаткова. Многія (прычым не залежна ад узросту!) скарысталіся і магчымасцю зрабіць яркі аквагрым, дабавіўшы тым самым станоўчых эмоцый і сабе, і родным.
А вось з’яўленне доўгачаканых выканаўцаў яшчэ больш прыўзняло настрой тым, хто завітаў на ўрачыстасць. Песні ў выкананні кубінскага дуэта Barbara&Eduardo і кавер-бэнда “Ё-гурт” нікога не павінулі раўнадушнымі. А песню “Ё-гурта” “Из Узды к тебе я еду…” прысутныя праспявалі разам з артыстамі, пусціўшыся ў танцы.

Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота)
http://zorkanews.by/2019/06/21/адкрыццё-супермаркета-радуга-і-рэ/

Да спіса навін