Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 верасня 2019

На Уздзеншчыне адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума Мінскай абласной ветэранскай арганізацыі

20 верасня, Узда /Уласн. інф./. На Уздзеншчыне адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума Мінскай абласной ветэранскай арганізацыі. У актавай зале Дзешчанскага цэнтра вольнага часу кіраўнікі раённых арганізацый ветэранаў сталічнага рэгіёна разгледзелі пытанне “Роль і месца пярвічнай ветэранскай арганізацыі ў грамадскім жыцці Дзешчанскага сельскага Савета”, а ў Палацы культуры райцэнтра абмеркавалі формы ўзаемадзеяння грамадскай арганізацыі з органамі мясцовай улады раённага ўзроўню. Кіраўнікам ветэранскіх арганізацый уручаны юбілейныя медалі з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.

http://zorkanews.by/2019/09/19/на-уздзеншчыне-адбылося-выязное-пася/

Да спіса навін