Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 кастрычніка 2019

Новыя камп’ютары з’явяцца ў класе інфарматыкі сярэдняй школы №1 імя А. Пушкіна

Новыя камп’ютары з’явяцца  ў класе інфарматыкі — такі вынік сустрэчы працоўнага калектыву сярэдняй школы №1 імя А. Пушкіна са старшынёй райвыканкама Сяргеем Савіцкім.

Чарговая сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта з грамадзянамі прайшла ў СШ №1 імя А. Пушкіна. Кіраўнік раёна завітаў да педагагічнага калектыву разам са сваім намеснікам Анжэлай Федчанка і начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Уладзімірам Казючыцам, якія пры неабходнасці маглі не толькі патлумачыць тую ці іншую праблему, але і дапамагчы ў яе вырашэнні.

Ужо на пачатку размовы Сяргей Канстанцінавіч зазначыў, што не хоча, каб яна ператварылася ў справаздачу, а спадзяецца на даверлівы дыялог. Старшыня пацікавіўся ў калектыву наконт умоў працы, заработнай платы,  распытаў аб  дасягненнях школьнікаў на разнастайных алімпіядах і выніках тэсціравання. Прысутным у зале была прадастаўлена магчымасць задаць старшыні райвыканкама пытанні на самыя розныя тэмы. Першай прагучала просьба  аб дапамозе з абнаўленнем камп’ютарнай тэхнікі ў адным з класаў інфарматыкі. Сяргей Канстанцінавіч уважліва выслухаў прычыны звароту, адзначыў, што гэта слушная просьба, і паабяцаў, што напрыканцы года падарункам для школы ад райвыканкама стануць 12 новых камп’ютараў.
Былі агучаны і пытанні арганізацыі гарадскога жыцця: асфальтаванне вуліцы 70 гадоў Кастрычніка да канца (сёлета вуліца была заасфальтавана толькі крыху больш чым напалову, да скрыжавання), навядзенне парадку ўздоўж дарогі па вуліцы Энгельса, неабходнасць падсыпкі вуліц Шыдлоўскага і П. Труса. Актуальным аказалася і пытанне вывазу буйнагабарытнага і расліннага смецця з канкрэтнымі прапановамі. Старшыня адзначыў: гэта пытанне зараз востра стаіць не толькі для горада, але і раёна ў цэлым.

- Улічваючы, што гарадская забудова — пераважна  прыватны сектар, паспрабуем пашыраць методыку работы камунгаса, калі іх тэхніка ў вызначаны дзень і час будзе збіраць такое смецце па вуліцах, — сказаў Сяргей Савіцкі.

Чарговае пытанне тычылася гарадскіх ачышчальных збудаванняў.

— Гэта тэма ўзнімаецца намі на ўзроўні вобласці пастаянна, — адказаў старшыня. — Ёсць праект, неабходная дакументацыя, але пакуль паабяцаць нічога не магу: яе кошт немаленькі. Таму, як толькі будзе фінансавая падтрымка ў гэтым пытанні, адразу пачнём яго вырашаць.
Напрыканцы сустрэчы Сяргей Канстанцінавіч падзякаваў за дыялог і павіншаваў работнікаў калектыву з надыходзячым прафесійным святам (сустрэча адбывалася напярэдадні Дня настаўніка), пажадаў здароўя, дабрабыту ў сем’ях, і каб колькасць медалістаў і пераможцаў алімпіяд павялічвалася з кожным годам.

Таццяна МЯТЛІЦКАЯ, фота аўтара

http://zorkanews.by/2019/10/10/новыя-кампютары-зявяцца-ў-класе-ін/

Да спіса навін