Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 сакавіка 2019

У Дзень канстытуцыі 18 юных жыхароў раёна атрымалі пашпарты

22 сакавіка, Узда /Уласн. інф./. Для пераможцаў прадметных алімпіяд, выдатных спартсменаў, актыўных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і школьнага жыцця, актывістаў БРСМ ладзілася ўрачыстасць, месцам правядзення якой сёлета стаў гісторыка-краязнаўчы музей.

У зале сабраліся не толькі маладыя людзі, якія толькі ўступаюць у дарослае жыццё, але і ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Спірына, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Юлія Шчэрба, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Лычкоўская, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Яўгеній Уласевіч.

Пад апладысменты Ігар Пятровіч уручыў пашпарты, а актывіст раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Андрэй Насонаў – маляўнічыя падарункавыя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, 18 вучням з гарадскіх і сельскіх школ. Музычныя нумары прагучалі ў выкананні вакольнай групы дзіцячай школы мастацтваў і салісткі РДК Караліны Прыёмка. Затым была экскурсія па выставачных залах музея, у час якой навуковы супрацоўнік Анжэла Вінаград паведала пра найбольш важныя падзеі з жыцця Уздзеншчыны і вядомых асоб, якія ў розныя гады складалі гісторыю раёна. Завяршальным акордам мерапрыемства стаў флэшмоб пад песню Аляксея Хлястова «Беларусь”.

Газета «Чырвоная зорка»

Вера ЛУКАШЭВІЧ, фота Сяргея ШАРАЯ

Да спіса навін