Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 мая 2019

Уздзеншчына адзначыла свята Вялiкай Перамогi

11 мая, Узда /Уласн. інф./. Ад Вялікай Перамогі нас аддзяляе 74 гады, але штогод ў пачатку мая мы з павагай і асабліва трапяткім пачуццём прыгадваем бессмяротны подзвіг дзедаў і прадзедаў.
У парку мнагалюдна. Уздзенцы нясуць да абеліска жывыя кветкі, школьнікі – гірлянды, працоўныя калектывы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна – вянкі, аддаючы даніну павагі тым, хто цаной свайго жыцця заваяваў мір і свабоду для нашчадкаў. Пачэснае месца на ўрачыстасці займаюць ветэраны, жывыя сведкі ваеннага ліхалецця, гераізм, мужнасць, стойкасць і адвага якіх застаюцца прыкладам для юнакоў і дзяўчат.
Святочны мітынг адкрыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Савіцкі, павіншаваўшы ўсіх са святам Вялікай Перамогі.
Словы віншавання прысутным адрасаваў і начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў Аляксандр Тоўсцік. Удзячнасцю за мір і спакой было прасякнута выступленне вучняў СШ №1 імя А. Пушкіна Максіма Каравацкага, Івана Паддубіцкага і Аляксандры Прашкевіч.
А потым у парку стала ціха. Жанчына-маці са свечкай у руках, гукі метранома, адлічваючы хвіліну маўчання, тры салютныя аўтаматныя чаргі – гэта даніна павагі тым, хто не вярнуўся з вайны, чыё жыццё стала сплавам самаахвярнасці, стойкасці, самааданасці. А потым да ветэранаў з кветкамі ў руках накіраваліся дзеці і дарослыя, каб яшчэ раз падзякаваць за Перамогу.
Далейшыя святочныя гулянні перамясціліся на пляцоўку перад Палацам культуры, дзе ўсіх чакалі салдацкая каша, забавы для дзяцей. Незабыўныя ўражанні пакінулі паказальныя выступленні групы спецыяльнага назначэння вайскавой часці з Фаніпаля. Добры настрой жыхарам і гасцям горада дарылі работнікі культуры, выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў, народны хор ветэранаў “Надзея”. Мерапрыемствы з нагоды свята доўжылася да позняга вечара…

 

Наталля КЛІМОВІЧ, фота Сяргея ШАРАЯ
http://zorkanews.by/2019/05/10/святкаванне-дня-перамогi/

Да спіса навін