Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Узденский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
27 мая 2019

Прыём грамадзян у Цепленi

27 мая, Узда /Уласн. інф./. Не адзін дзень спатрэбіцца для вырашэння пытанняў, якія агучылі мясцовыя жыхары падчас прыёму старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Канстанцінавіча Савіцкага ў вёсцы Цеплень. І тым не менш, кожны з шасці звярнуўшыхся, атрымаў упэўненасць, што яго зварот пачуты і ўзяты на кантроль або атрымаў канкрэтную падказку, якое выйсце можа быць з той ці іншай сітуацыі.
Так, надзея на асфальтаванне дарожнага пакрыцця з’явілася ў жыхароў вуліцы Новай. Пасля таго, як спецыялісты дарожнай службы (начальнік ДРБУ-163 В. Рабушка прысутнічаў таксама тут) падлічаць кошт работ, будзе разгледжаны варыянт долевага ўдзелу ў гэтай справе і саміх жыхарой вуліцы Новай. “Усё вырашальна, калі дзейнічаць па-гаспадарску і разам”, — такой была агульная думка.
Менавіта гаспадарскім быў падыход і да праблемы жыхаркі вуліцы Пралетарскай. Да дома, які яны атрымалі ў спадчыну на дзве сям’і, няма заезду ў двор, бо якраз насупраць усёй дваровай тэрыторыі размешчаны прыпыначны пункт. Аб пераносе яго ці змяншэнні маштабаў і ішла размова. Пабываўшы на месцы, прапанаваны канкрэтны варыянт вырашэння данай праблемы.
А вось збіраць лішкі малака ад таго дзясятка кароў, якія ёсць у прыватным сектары цепленцаў, не рэальна і даволі затратна. Прасцей рэалізоўваць яго дачнікам, тым больш што ў наваколлі 15 садовых таварыстваў. “Дастаткова пабываць там і пакінуць сваю аб’яву, як знойдуцца жадаючыя набыць натуральныя малочныя прадукты з прыватнага падворка і будуць рабіць гэта пастаянна”, — параіў старшыня Дзешчанскага сельвыканкама, які таксама прысутнічаў падчас прыёму. Дарэчы, У. Балцянкову даручана і вырашэнне некаторых іншых пытанняў, агучаных мясцовымі жыхарамі. У прыватнасці, для таго каб хутчэй знайшло вырашэнне пытанне газіфікацыі жылых дамоў па вуліцы Паўднёвай і прылеглых да яе, неабходна правесці сход грамадзян, абмеркаваць усе неабходныя пытанні па стварэнні кааператыва. “Кааператыў — гэта і ёсць той адзіны варыянт, які рэальна дасць магчымасць газіфікацыі прыватнага жылля, тым больш што ў гэтым накірунку існуе і дзяржаўная падтрымка”, — сказаў С. Савіцкі.
Існуе ў Цеплені і праблема безгападарнага жылля. Ведаюць пра яе і раённыя ўлады. Праводзіцца неабходная працэдура па яго адчужэнні, рыхтуюцца дакументы. На ўсё гэта неабходны вызначаныя тэрміны. А як быць таму жыхару, на якога з верхняга паверху пустуючай кватэры пастаянна цячэ вада? “Вазьміце спецыялістаў камунальнай службы, праваахоўніка і неадкладна ліквідуйце гэту праблему, каб чалавека не тапіла”, — такім было распараджэнне прысутным кіраўнікам гаспадаркі і сельвыканкама.

На кантроль старшыні райвыканкама трапіла і арганізацыя падвозу мясцовых школьнікаў у Дзешчанскую сярэднюю школу. З за таго, што школьны аўтобус часта выходзіць са строю, даводзіцца дабірацца “хто як”. Было ўдакладнена: да новага навучальнага года ва ўпраўленні па адукацыі будзе набыты новы аўтобус. На які школьны маршрут ён трапіць пакуль вырашаецца. Аднак тое, што гэта дадатковая адзінка транспарту здыме і праблемы на іншых маршрутах, відавочна.

Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ
http://zorkanews.by/2019/05/24/прыём-грамадзян-у-цепленi/

 

К списку новостей